Дзень роднай мовы святкавала смаргонская гімназія

Наука и образование
21.02.2018 12:42
У Смаргонскай гімназіі аднаго дня для ўшанавання беларускай мовы заўжды было мала. Традыцыйна свята да Міжнароднага дня роднай мовы доўжылася на працягу тыдня. Так сталася і сёлета.

гимназия Сморгонь родная мова 034.jpg

Для настаўніц беларускай мовы і літаратуры Людмілы Радзіён, Ліліі Букліс, Дануты Скробавай, Юліі Паржон гэта час адказны і ўрачысты. Яны – галоўныя каардынатары і завадатары разнастайных віктарын, конкурсаў, імпрэз. Заўжды актыўна адгукаюцца і бяруць удзел у святочных мерапрыемствах іх калегі і настаўнікі пачатковых класаў. А на гэты раз ініцыятыву ў свае рукі ўзялі яшчэ і вучні адзінаццатых класаў. Кірыл Захарчук прапанаваў сцэнар свята, сам напісаў пастаноўку па матывах “Шляхціца Завальні” Яна Баршчэўскага і з дапамогай аднакласнікаў здзейсніў увасабленне спектакля на сцэне. Кірыл не хавае свайго захаплення роднай мовай, нават са сваім сябрам неяк паспрачаліся, хто даўжэй здолее гаварыць выключна па-беларуску. Да Дня роднай мовы разам з Алегам Махначом яны зрабілі відэаролік, дзе настаўнікі - не філолагі і іншыя супрацоўнікі гімназіі чыталі ўрыўкі з паэмы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”.

Абвестка пры ўваходзе ў гімназію 21 лютага сведчыла, што праводзяцца вышукі сапраўдных беларусаў. А ў фае на другім паверсе сапраўдным беларусам прыклейвалі спецыяльныя апазнавальныя знакі “Ў”. Тут жа разгарнулася выстава самаробных беларускамоўных паштовак, што зрабілі вучні пачатковых класаў. Ладзіліся акцыі “Пажаданні па-беларуску”, “Я – беларус”, віктарыны: “Знаўцы роднай мовы”, “Моўныя скарбы роднага краю”, “Ад прадзедаў спакон вякоў”. На трэцім паверсе пачатковай школы трансліраваліся мультфільмы, танцы, гульні падчас інтэрактыўных перапынкаў.

гимназия Сморгонь родная мова 054.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 039.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 028.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 021.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 041.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 012.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 011.jpg

гимназия Сморгонь родная мова 006.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений