Дыплом за творчасць

Общество
02.11.2014 16:41
993
Падведзены вынікі ХІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”, які штогод ладзіцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызму. Рэдакцыя нашай раённай газеты стала дыпламантам у намінацыі “За творчы падыход у асвятленні турызму”.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў праходзіла ў канцэртнай зале Нацыянальнай бібліятэкі, адкрыў яе намеснік...

Падведзены вынікі ХІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”, які штогод ладзіцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызму. Рэдакцыя нашай раённай газеты стала дыпламантам у намінацыі “За творчы падыход у асвятленні турызму”.


Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў праходзіла ў канцэртнай зале Нацыянальнай бібліятэкі, адкрыў яе намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга. Ён адзначыў, што гэты год, які праходзіў пад лозунгам гасціннасці, запомніцца беларусам і гасцям нашай краіны чэмпіянатам свету па хакею, а таксама мерапрыемствамі, прымеркаванымі да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны. У сувязі з гэтым сёлета да традыцыйных былі дадаткова зацверджаны новыя намінацыі. Такім чынам, пераможцаў вызначалі ў васьмі намінацыях.
За права называцца лепшымі спаборнічалі мясцовыя выканаўчыя органы і іх падраздзяленні, што непасрэдна займаюцца арганізацыяй турыстычнай дзейнасці, а таксама суб’екты турызму, сродкі масавай інфармацыі, экскурсаводы, гаспадары аграсядзіб і іншыя. Для аматараў падарожжа па роднай краіне была створана спецыяльная непрафесійная намінацыя. У ёй мог браць удзел любы жадаючы, дзеля чаго неабходна было проста сфатаграфавацца на фоне максімальнай колькасці беларускіх турыстычных аб’ектаў (згодна са спісам, што размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму). Пераможцамі ў гэтай намінацыі сталі Вольга Загній і Дзяніс Баранаў, якім падарылі турыстычную пуцёўку ў Ізраіль.
Пераможцамі ў розных намінацыях сталі Замкавы комплекс “Мір”, РУП “Цэнтркурорт”, гатэль “Манастырскі” бізнес-цэнтра “Сталіца”, Мазырскі райвыканкам, праграма Белтэлерадыёкампаніі “Terra incognita. Беларусь невядомая”, Гомельскі абласны музей воінскай славы і іншыя. Сярод такіх салідных і ўплывовых рэспубліканскіх прадстаўнікоў турбізнесу тым больш прыемна адчуваць сябе на ўзроўні, атрымаўшы ганаровы Дыплом за прафесійны падыход да асвятлення турыстычнай тэматыкі, разнапланавасць публікацый, актуальнасць і навізну матэрыялу.


Ала СТРАШЫНСКАЯ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений