«Шмат тавару сёння - не хавайце ў кішэнях рублі...»

Общество
18.10.2014 19:21
1229
- культработнікі падштурхоўвалі да дзеянняў тых, хто прыйшоў на восеньскі кірмаш


Кацярына АРЛОВІЧ, хормайстар Вішнеўскага ЦДК, ля падворка СВК “Саўбел”.
Пунктам А ў той дзень стала вуліца Кутузава, пуктам В – Гагарына, а прамая прайшла па вуліцы Якуба Коласа. На ёй размяс-ціліся гандлёвыя аб’екты. Вось такая была геаметрыя сёлетняга восеньскага кірмашу....

- культработнікі падштурхоўвалі да дзеянняў тых, хто прыйшоў на восеньскі кірмаш




Кацярына АРЛОВІЧ, хормайстар Вішнеўскага ЦДК, ля падворка СВК “Саўбел”. Кацярына АРЛОВІЧ, хормайстар Вішнеўскага ЦДК, ля падворка СВК “Саўбел”.

Пунктам А ў той дзень стала вуліца Кутузава, пуктам В – Гагарына, а прамая прайшла па вуліцы Якуба Коласа. На ёй размяс-ціліся гандлёвыя аб’екты. Вось такая была геаметрыя сёлетняга восеньскага кірмашу. Тут прадаваліся тавары сельскагаспадарчага прызначэння і харчовыя прадукты з калгасных палёў і асабістых падворкаў, цацкі для дзяцей і карысныя прылады для дома і дачы, саджанцы дрэў і кустоў і шмат чаго іншага.


Смаргонскі восеньскі кірмаш з года ў год набывае папулярнасць, і пагандляваць на ім збіраюцца не толькі вытворцы нашага і суседніх раёнаў, а нават з іншых абласцей. І хоць жадаючых купіць сёлета было нямала, тым не менш попыт яўна не дацягваў да прапановы: многія гандляры паехалі дадому са сваім таварам (нават з капустай і морквай).
З самай раніцы гандлёвая вуліца гудзела, як вулей, а яшчэ больш загучала пасля таго, як намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко афіцыйна адкрыў кірмаш, і над падворкамі сель- гасарганізацый і прадпрыемстваў раёна пачалі гучаць песні.
З надвор’ем на гэты раз вельмі пашанцавала: сонца яшчэ больш настройвала на святочны лад. Вытворцы заклікалі да сябе пакупнікоў песнямі і жартамі, рэкламай сваёй прадукцыі і маляўніча ўпрыгожанымі палаткамі і сталамі. Колькі гадоў хаджу на кірмаш і не перастаю здзіўляцца: якія творчыя ў нас мясцовыя дызайнеры, кожны раз такія рэчы з дароў восені ствараюць!




Аляксандр МУСКІ прапаноўвае мёд. Аляксандр МУСКІ прапаноўвае мёд.

Гандлёвым арганізацыям, вытворцам сельгаспрадукцыі, работнікам устаноў культуры быў добры стымул не сядзець склаўшы рукі на свяце, а шчыра папрацаваць. За лепшы гандлёвы аб’ект сярод арганізацый гандлю і лепшы падворак сярод вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі падрыхтавалі ўзнагароды – дыпломы і грашовыя прэміі.
Многія гандляры былі цудоўнымі экспертамі-кансультантамі. Цэлыя лекцыі прачытвалі тыя, хто прадаваў саджанцы. Прадавец капусты падзялілася рэцэптам расолу для квашання. Тут жа яго запісала і прапаноўваю чытачам: на 5 літраў вады – 150 г солі і 130 г цукру. Жанчына заўважыла: “Залі гэтым растворам запраўленую прыправамі пасечаную капусту і будзь упэўнена, што не перасоліш яе і не перасалодзіш”. Тыя, хто прадаваў бульбу, дзяліліся сакрэтамі прыгатавання дранікаў: абавязкова дадавайце ў бульбяную масу перацёртую цыбулю, бліны будуць смачнейшымі і асабліва далікатнымі. Наогул у той дзень можна было не толькі зрабіць патрэбную пакупку, але і шмат новых ведаў здабыць.
Неўзабаве падвялі вынікі вышэйзгаданага конкурсу. На думку журы, найлепш (весялей, байчэй, прыгажэй і яшчэ з дзясятак эпітэтаў можна прывесці) удалося арганізаваць гандаль хлебазаводу (3 месца і прэмія – 1 мільён рублёў). Сапраўды, здалёк убачыўшы прадукцыю гэтага прад-прыемства, пачынаеш глытаць слінкі. На другім месцы – ААТ “Рубін” (1,3 мільёна рублёў), асабліва гэта прадпрыемства прываблівала пакупнікоў садовай мэбляй і… мэблевым наборам для школьніка – партай і крэслам, якія “растуць” разам з вучнем.




Вікторыя БАРТАШ з Крэва. Вікторыя БАРТАШ з Крэва.

Пераможцам сярод гандлёвых прадпрыемстваў стала ААТ “Спадчына” (прэмія – 1,5 мільёна рублёў), якая, напэўна, накарміла недарагой рыбай практычна ўвесь Смаргонскі раён. Калі б яшчэ праводзіўся конкурс на самую вялікую чаргу на кірмашы, то гэта прадпрыемства выйграла б яшчэ адзін першы прыз.
Падворкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі таксама былі адзначаны прэміямі і дыпломамі. Першае месца прысудзілі СВК “Саўбел” (прэмія – 2 мільёны рублёў), другім стаў СВК “Солы” (1,8 мільёна рублёў), трэцім – СВК “Сінькі” (1,5 мільёна рублёў).
Журы ўручыла і пяць заахвочвальных узнагарод: камбінату хлебапрадуктаў, Смаргонскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, саўгасу “Смаргонскі”, ВКУП “Крэва” і ААТ “Шутавічы-агра” (за культурную праграму).
Падвялі таксама вынікі конкурсу на самую вялікую гародніну. Сям’я Петрусевіч прывезла на кірмаш самы вялікі гарбуз (завесіў амаль 40 кг), капусту (6,05 кг) і моркву (850 г). Прызамі ўзнагародзілі Лісоўскіх, Дыро, Варанцоў, Бартошаў і Варпаховічаў.
Для тых, хто не быў на кірмашы, назаву некалькі кірмашовых цэн: бульба - 3 тысячы рублёў за кілаграм, морква – 3,5-4 тыс., капуста – 2,5-3,5 тыс., яблыкі і цыбуля – 4,5-5 тыс., буракі – 3,5 тыс., ячмень – 2,2-2,8 тыс., пшаніца – 3 тыс. Саджанец яблыні каштаваў 70 тыс. руб, грушы і слівы – па 100 тыс., персіка, вішні і чарэшні – па 120 тыс., парэчак і маліны – па 25-40 тыс., фундуку, бузіны і буякоў – па 80 тыс.


Галіна АНТОНАВА. Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений