Дыпланаваныя чытачы

Общество
10.10.2014 08:29
1115
Бібліятэкар Надзея ЛУКІНА, кіраўнік клуба “Краіна казак” (у цэнтры), і пераможцы конкурсу летняга чытання Міша НАХАМЧЫК, Насця ШЧАСЛІЎЦАВА, Паліна ІВАНОВА.
У дзіцячай раённай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу летняга чытання, у якім прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Гэты конкурс бібліятэкары праводзяць на працягу апошніх дванаццаці гадоў. Такім чынам яны заахвочваюць дзяцей да...
Бібліятэкар Надзея ЛУКІНА, кіраўнік клуба “Краіна казак” (у цэнтры), і пераможцы конкурсу летняга чытання Міша               НАХАМЧЫК, Насця ШЧАСЛІЎЦАВА, Паліна ІВАНОВА. Бібліятэкар Надзея ЛУКІНА, кіраўнік клуба “Краіна казак” (у цэнтры), і пераможцы конкурсу летняга чытання Міша НАХАМЧЫК, Насця ШЧАСЛІЎЦАВА, Паліна ІВАНОВА.

У дзіцячай раённай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу летняга чытання, у якім прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Гэты конкурс бібліятэкары праводзяць на працягу апошніх дванаццаці гадоў. Такім чынам яны заахвочваюць дзяцей да чытання менавіта ў час летніх канікул.


Каб перамагчы ў конкурсе, трэба было выканаць некалькі ўмоў: актыўна наведваць бібліятэку, шмат чытаць, весці чытацкі дзённік, стаць кніжнымі лекарамі - адрамантаваць некалькі кніг. Некаторыя дзеці малявалі ілюстрацыі да прачытаных твораў. Дзіцячыя малюнкі былі прадстаўлены на выставе.
Самым актыўным наведвальнікам бібліятэкі былі падрыхтаваны дыпломы і прызы. Дыплом І ступені атрымала Насця Шчасліўцава (4“Б” клас, СШ №1), якая штогод удзельнічае ў конкурсе, атрылівала дыпломы, а вось пераможцай стала ўпершыню.
Дыплом ІІ ступені ўручылі Паліне Івановай (4 “Б” клас, гімназія). Дыплом ІІІ ступені атрымаў Міша Нахамчык (2 “Б” клас, гімназія). Упершыню ён трапіў у прызёры яшчэ калі быў дашкольнікам. Ужо ў пяцігадовым узросце Міша цудоўна чытаў і рэгулярна наведваў бібліятэку.
Акрамя асноўных пераможцаў, журы выдзеліла і пераможцаў у намінацыях. “Самы захоплены чатач” - Дзяніс Яблонскі (4 “Б” клас, СШ №1) і Насця Мартусевіч (3 “А” клас, СШ №3). “Самы адданы чытач” - сёстры Ілона (3 “А” клас, СШ №1) і Юля (5 “Б”клас, СШ №1) Маўрышчавы. “Самы эрудыраваны чытач” - Аляксандра Дурэйка (4 “Б” клас, гімназія). Журы таксама вызначыла і самага актыўнага маленькага чытача. Чатырохгадовая Ксенія Антонава таксама атрымала дыплом і прыз.
- Калі Ксюшы быў толькі годзік, мы прыйшлі ў бібліятэку і выбралі некалькі дзіцячых кніг, - кажа Галіна Антонова, маці дзяўчынкі. - Кнігі папрасілі аформіць на фармуляр сына-школьніка. Якое ж было здзіўленне, калі нам прапанавалі завесці асабісты фармуляр для Ксюшы. З таго часу мы часта бяром кнігі ў бібліятэцы, цікавых дзіцячых выданняў тут вельмі шмат”.
Юныя чытачы ў той дзень атрымалі яшчэ адзін падарунак - цудоўныя музычныя кампазіцыі, якія выканалі Святлана Коваль і Віталія Кірмель, настаўніцы па класе скрыпкі школы мастацтваў імя Агінаскага. А ўдзельнікі клуба “Кнігалюб” з СШ №1 паказалі сцэнку пра тое, як нельга абыходзіцца з кнігамі.
- У складзе нашага “Кнігалюба” - 45 вучняў пачатковай школы, - расказвае кіраўніца клуба Таццяна Дудко, настаўніца 4 “Б” класа СШ №1. - Штогод нашы выхаванцы атрымліваюць узнагароды ад работнікаў дзіцячай бібліятэкі за актыўнае наведванне іх установы ў летні час. Сёлета сярод дзевяці ўзнагароджаных чатыры чалавекі - члены нашага клуба.
Напрыканцы імпрэзы вядучыя правялі сярод дзяцей казачную віктарыну. Юныя чытачы паказалі бліскучае веданне казак.


Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений