Фінансы дзецям па плячы

Общество
06.06.2014 09:00
1464
Пераможца конкурсу Дар’я Ахрамовіч атрымлівае заслужаную ўзнагароду.
Пераможца конкурсу Дар’я Ахрамовіч атрымлівае заслужаную ўзнагароду.
У 2012 годзе ў календары з’явіўся яшчэ адзін памятны дзень. 16 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі. І ў сакавіку ў нашай краіне прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці школьнікаў. Ва ўсіх мерапрыемствах прымалі ўдзел супрацоўнікі Беларусбанка. Аднак толькі гэтым тыднем фарміраванне фінансавай дасведчанасці дзяцей не скончылася.



Работа Вікторыі ВойткІ, якая была адзначана прызам глядацкіх сімпатый. 
Работа Вікторыі ВойткІ, якая была адзначана прызам глядацкіх сімпатый.

У маі быў аб’яўлены конкурс дзіцячага малюнка на фінансавую тэму. Свае работы прадставілі выхаванцы школы дадатковай мастацкай адукацыі і гуртка “Радасць”, што дзейнічаюць пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, а таксама дзеці работнікаў банка. Спачатку малюнкі вывесілі ў фае аддзялення банка, дзе імі палюбавацца маглі ўсе жадаючыя, а напрыканцы мінулага тыдня былі падведзены вынікі конкурсу. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом і падарункі – наборы для мастацкай творчасці. А пераможцы – яшчэ і падарункавыя банкаўскія карткі з пэўнай сумай грошай на рахунку. Гэтай карткай на працягу года яны змогуць разлічвацца ў магазінах, рабіць плацяжы з дапамогай банкаматаў і інфакіёскаў.


А яшчэ для ўсіх прысутных работнікі банка правялі экскурсію па сваім аддзяленні.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений