Дарагія жыхары і госці Смаргоншчыны!

 

Дарагія жыхары і госці Смаргоншчыны!

Общество
01.06.2020
794

Ад усёй душы віншуем вас з Днём абароны дзяцей!

Усе мы павінны паважаць і абараняць правы дзіцяці на шчаслівае дзяцінства. Дзеці - увасабленне нашых надзей, самае важнае ў жыцці, дзеля іх мы жывём і працуем. Абавязак кожнага дарослага - акружыць дзяцей увагай, любоўю і клопатам, вырасціць іх здаровымі, разумнымі і добрымі.

IMG_3205 (2).JPG

У падрастаючым пакаленні мы бачым не толькі сваю будучы- ню, але і будучыню краіны. Мы ганарымся нашымі юнымі талентамі і дапамагаем ім. Мы ствараем усе неабходныя ўмовы для падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства. У нашай краіне будуюцца новыя і абнаўляюцца існуючыя дзіцячыя сады і школы, паліклінікі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, установы культуры. Ствараюцца належныя ўмовы для інтэлектуальнага, духоўнага і фізічнага развіцця юных грамадзян.

Усмешка дзіцяці - самая высокая ўзнагарода для дарослага. Няхай кожны з нас будзе імкнуцца зрабіць жыццё дзяцей лепшым. У гэты светлы і добры дзень жадаем вам і вашым дзецям міру, дабрабыту, шчасця і радасці!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.