Беларусь і Расія: у яднанні наша сіла

 

Беларусь і Расія: у яднанні наша сіла

Общество
03.04.2020
602
Гэтыя словы  не раз мы чулі  па радыё, тэлебачанні, чыталі ў друку. І сёння, асабліва ў цяперашні  час,  яны як мага лепш вызначаюць наш агульны накірунак дзейнасці - разам у змаганні. Бягучы тыдзень характэрны сімвалічнай датай: 2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. 23 гады таму прэзідэнты абедзвюх краін падпісалі дагавор, які адыграў важную ролю ў развіцці эканомік суседнях дзяржаў.  

2 красавіка з нагоды гэтага свята ў Сінькоўскай школе быў праведзены тэматычны вусны часопіс “Беларусь і Расія: у яднанні наша сіла” з удзелам  выхаванцаў дашкольнай адукацыі і педагогаў.  Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення  свята, паходжаннем  дзяржаўных сімвалаў. Даведаліся аб важных падзеях з гісторыі абедзвюх дзяржаў, якія  аб’ядналі нашы краіны яшчэ з даўніх часоў. І нягледзячы на зусім невялікі ўзрост удзельнікаў (ім было па 4-5 гадоў),  кожны выхаванец  вельмі моцна ўсвядоміў, што Беларусь і Расія – родныя краіны.

IMG_20200402_104337.jpg

IMG-64c9e6e40a733c424d83fcf43df6d092-V.jpg

Вольга ІЛЬІНА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сінькоўскай СШ.