У Залессі правялі пазнавальную праграму “Не дай сябе падмануць”

 

У Залессі правялі пазнавальную праграму “Не дай сябе падмануць”

Общество
29.02.2020
1116
29 лютага ў Залескім Доме культуры правялі пазнавальную праграму “Не дай сябе падмануць”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня  барацьбы з наркаманіяй, што адзначаецца сусветнай супольнасцю 1 сакавіка.

IMG_9207.JPG

IMG_9192.JPG

У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічалі работнікі ўзгаданай вышэй культустановы, супрацоўнікі райаддзела міліцыі, а таксма вучні Залескіх ясляў-сада-сярэдняй школы.

Напачатку быў паказаны відэаролік пра тое, якое зло нясуць чалавецтву наркотыкі. Потым пачалося абмеркаванне тэмы наркаманіі, у якім удзельнічалі дарослыя і дзеці.

Вядучы мерапрыемства Сяргей Харытон таксама задаваў пытанні, на якія неабходна было даць правільныя адказы. За гэта хлопчыкам і дзяўчынкам уручалі папяровыя жэтончыкі. Усіх іх чакалі салодкія прызы. Цукеркамі з невялічкага кошыка частавала мастацкі кіраўнік Залескага ДК Аксана Ліс.

Супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Шчасны і Алег Акуловіч распавялі пра пакаранне за захоўванне, ужыванне і распаўсюджванне наркотыкаў.

А падвяла рысу пад мерапрыемствам і падзякавала ўсім за актыўны ўдзел у ім вядучы спецыяліст раённага Цэнтра культуры Наталля Юркевіч.

IMG_9190.JPG

IMG_9219.JPG

IMG_9243.JPG

IMG_9224.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: