"Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш"

Общество
29.01.2016 15:28
10018
Гэтыя словы Якуба Коласа можна паставіць у эпіграф да мерапрыемства, якое адбылося ў гімназіі.

23 студзеня актавая зала гімназіі напоўнілася святочным гулам. У гасцінных сценах установы сустрэліся настаўнікі і навучэнцы, бацькі і адміністрацыя. У прыгожых касцюмах снавалі маленькія і вялікія артысты: “пчолкі”, “малпачкі” з ансамбля “Мишутка”, юныя спевакі і музыкі,...
Гэтыя словы Якуба Коласа можна паставіць у эпіграф да мерапрыемства, якое адбылося ў гімназіі.

23 студзеня актавая зала гімназіі напоўнілася святочным гулам. У гасцінных сценах установы сустрэліся настаўнікі і навучэнцы, бацькі і адміністрацыя. У прыгожых касцюмах снавалі маленькія і вялікія артысты: “пчолкі”, “малпачкі” з ансамбля “Мишутка”, юныя спевакі і музыкі, якіх суправа-джалі іх педагогі.IMG_1976

Штогадовае свята ўшанавання “гімназічнай эліты” – пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах – адбываецца ў гімназіі з 2005 года і паспела ўжо стаць добрай традыцыяй. У гэтым годзе зала вітала 47 пераможцаў другога (раённага) этапа, восем з якіх удала выступілі і на абласным, прынёсшы ў капілку раёна прызавыя месцы:

Ульяна Гуйская (9 кл., руская мова, Дыплом I ст.) - настаўніца С. В. Самохіна.
Анастасія Паржон (11 кл., беларуская мова, Дыплом II ст.) - настаўніца Л. У. Радзіён.
Дар’я Радзіён (9 кл., беларуская мова, Дыплом ІII ст.) – настаўніца Л. У. Радзіён.
Паліна Друінская (11 кл., англійская мова, Дыплом ІII ст.) - настаўніца І. В. Ляшчэвіч.
Юлія Кісялевіч (11 кл., хімія, Дыплом II ст.) – настаўніца В. Ю. Грышан.
Марыя Дуброўская (10 кл., хімія, Дыплом ІII ст.) – настаўніца Е. Т. Канаваленка.
Канстанцін Жук (10 кл., матэматыка, Дыплом ІII ст.) – настаў-ніца Л. А. Круковіч.
Уладзіслаў Харкевіч (9 кл., матэматыка, Дыплом ІII ст.) – настаўніца А. І. Раманенка.

Пяцёра вучняў былі адзначаны абласным журы Пахвальнымі лістамі.

Напрыканцы ўрачыстасці віншавалі “зорачак” пачатковай школы, пераможцаў раённага этапу. Ушанаванні прымалі Максім Самусік (Дыплом І ступені па матэматыцы), Васілій Тамашэвіч (Дыплом I ступені па бел. мове), Аляксей Каркотка (Дыплом ІI ступені па матэматыцы), Аляксандра Дурэйка (Дыплом ІII ступені па руск. мове). Цікава тое, што ўсе яны – аднакласнікі, выхаванцы Святланы Канстанцінаўны Янкоўскай.

Як сказаў Якуб Колас: “Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія”. Пераможцы ўсіх этапаў атрымалі ласункі і каштоўныя прызы, бацькі былі адзначаны лістамі-падзякамі.

Мы з мужам прысутнічалі ў зале ў якасці запрошаных бацькоў. Змешаныя пачуцці агортвалі мяне. Гэта і радасць за сына, які ўжо ў пачатковай школе паказаў свае здольнасці, і гонар за родную гімназію, званне якой у далёкім 1999 годзе заваёўвала наша паралель выпускных класаў. Захапленне дзецьмі, якія выходзілі на сцэну, – сапраўдная інтэлектуальная эліта! І мацярынскае шчымлівае шкадаванне, бо я ведаю са свайго вопыту, як цяжка ім прыйшлося працаваць, каб перамагчы. Аб гэтым са сцэны хораша сказаў выпускнік гімназіі Уладзіслаў Шахновіч, сённяшні студэнт прэстыжнай ВНУ.

Сустрэча са студэнтам была вельмі сімвалічнай: дзеці пагля-дзелі на алімпіяду, як на сур’ёзную прыступку ў дарослае жыццё і крок да прэстыжнай прафесіі. Увага дырэктара гімназіі і яго намеснікаў, шчырыя віншаванні метадыста В. У. Барэйкі надалі яшчэ большую вагу мерапрыемству.

А калі на сцэну паклікалі настаўнікаў, якія прывялі сваіх вучняў да перамогі, цяжка было стрымаць пачуцці. Прафесіяналы сваёй справы, інтэлігентныя, сціплыя людзі. Некаторыя з іх вучылі яшчэ нас з мужам. Было відаць, як ганарацца яны сваімі вучнямі і як няёмка адчуваюць сябе ад шматлікіх позіркаў і апладысментаў, кветак і віншаванняў.

Дзякуем за свята і спадзяемся, што з кожным годам колькасць раскрытых талентаў, памножаных на працу і цярпенне, будзе расці. Перафразуючы студэнцкі гімн “Gaudeamus” – “Vivat гімназія! Vivat настаўнікі і іх вучні!”

Ала ХАДУНЬКА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений