У асноўны дзень галасавання выбаршчыкаў было больш
Общество
17.11.2019 18:02
Выбарчы ўчастак у Сіньках размешчаны ў Доме культуры. Як адзначыла старшыня выбарчай камісіі Святлана Бабенка, выбары праходзяць у нармальным рэжыме. Амаль трэцяя частка выбаршчыкаў – пажылыя людзі, таму члены выбарчай камісіі паехалі з урнамі для галасавання па вёсках.
Вяскоўцы на працягу дня актыўна ішлі на выбарчы ўчастак. У асноўны дзень галасавання зарэгістравана больш выбаршчыкаў, чым у папярэднія дні, калі было можна прагаласаваць датэрмінова.
На працягу дня выбарчы ўчастак перыядычна наведвалі назіральнікі. Яны не выказалі ніякіх заўваг аб ходзе выбараў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий
Войти через соцсети