Людзі ідуць, каб прагаласаваць датэрмінова

 

Людзі ідуць, каб прагаласаваць датэрмінова

Общество
16.11.2019
1254
Выбарчы ўчастак №14 знаходзіцца ў будынку СШ №3. У мікрараёне гэтай школы пераважна прыватны сектар, у якім жывуць людзі сталага ўзросту.

Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Алена Вяршковіч, людзі даволі актыўныя. З пачатку датэрміновага галасавання прыходзяць аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты. Да абеду ў асноўным пенсіянеры, а пасля заканчэння працоўнага дня работнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

На выбарчым участку зарэгістраваны назіральнікі з ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Як адзначыла назіральнік ад “Белай Русі” Вольга Гакуць,  галасаванне праходзіць арганізавана. Члены выбарчай камісіі – людзі вопытныя, добра ведаюць свае абавязкі. Назіральнікі сочаць за правільнасцю прыёму дакументаў і галасавання, прысутнічалі пры апячатванні ўрны і будуць назіраць за ходам выбараў аж да іх заканчэння. Замежных назіральнікаў на выбарчым участку пакуль не было, хаця падчас папярэдніх выбараў сюды наведваліся канадцы і літоўцы. Ніякіх заўваг тады яны не выказалі.

Датэрмінова прыйшлі прагаласаваць пенсіянерка Марыя Гаўрылкевіч і маладая сям’я Страх – Аляксандр і Вікторыя  разам са сваім сынам Аляксеем. Дарослыя патлумачылі, што ў нядзелю будуць занятыя іншай справай, а ад новых дэпутатаў чакаюць плённай працы на карысць беларускага народа.

IMG_9685.JPG

IMG_9724.JPG

IMG_9745.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.