У раённай службе занятасці прайшоў “Кірмаш вакансій”. На мерапрыемстве прысутнічалі раней судзімыя асобы

Общество
25.09.2019 11:17
466
У памяшканні раённай службы занятасці прайшоў чарговы “Кірмаш вакансій”. На яго запрасілі прадстаўнікоў кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, беспрацоўных. У суправаджэнні супрацоўніка міліцыі сюды прыйшлі раней судзімыя асобы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі. Іх таксама неабходна працаўладкаваць, каб мелі капейку на кавалак хлеба.

IMG_4704.JPG

IMG_4768.JPG

Перш чым прадаставіць слова кадравікам, начальнік раённай службы занятасці Тамара Рамановіч папрасіла выступіць перад людзьмі з крымінальным мінулым айца Аляксандра са Спаса-Прэабражэнскага храма і  ўрача-нарколага псіхіятра з цэнтральнай раённай бальніцы Ірыну Турноўскую.

Айцец Аляксандр павёў размову аб духоўных каштоўнасцях, без якіх нельга быць добрым чалавекам.  Урач Ірына Турноўская акцэнтавала ўвагу прысутных на здаровым ладзе жыцця, адмаўленні ад шкодных звычак.

IMG_4707.JPG

IMG_4710.JPG

Прадстаўнікі кадравых службаў паведамілі аб вакантных працоўных месцах. Потым беспрацоўныя назвалі спецыяльнасці, якія ў іх ёсць. Тых, хто ў свой час не набыў прафесію, спецыялісты службы занятасці папрасілі не засмучацца: можна пайсці на курсы, дзе акрамя тэорыі прадугледжана практыка, пасля заканчэння навучання выдаецца адпаведнае пасведчанне.

IMG_4767.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений