У Смаргонскім раёне адкрылі летні лагер для дзяцей-калясачнікаў

 

У Смаргонскім раёне адкрылі летні лагер для дзяцей-калясачнікаў

Общество
24.07.2019
1339
Лагер “Вясёлка” пачаў працаваць на базе ДРАЦ “Лясная паляна”.

Выхаванцы – дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, якіх суправаджаюць законныя прадстаўнікі. Такі лагер – новы для цэнтра вопыт. У нашай установе ёсць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага аздараўлення і адпачынку дзяцей: безбар’ернае асяроддзе, падрыхтаваны персанал, моцная матэрыяльная база для аздараўлення і пражывання дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, у тым ліку і вазочнікаў. Мэтай арганізацыі дзіцячага аздараўленчага лагера для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату на базе КУП ДРАЦ “Лясная паляна” з’яўляецца прадастаўленне кожнаму дзіцяці разнастайных магчымасцей для адпачынку, творчага вольнага часу і паўнацэнных зносін у інклюзіўнай прасторы КУП ДРАЦ “Лясная паляна”.

Змена разлічана на 9 дзён. Усе дні аб’яднаны назвай  “Каляровы настрой”. Першы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Добры дзень, сябар!” На  арганізацыйным зборы атрада выхавацелі пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі рэжымнымі момантамі, правялі ўводны інструктаж, хвілінку бяспекі “Бяспечнае лета”. Пазнаёміцца, зблізіцца, распачаць сяброўства  адно з адным  дзецям дапамагла гульнёвая праграма “Вясёлкавая краіна”. Каларытная вядучая Люся завабіла дзяцей у незвычайную краіну, населеную непаседлівымі птушкамі, сімпатычнымі жырафамі, няўлоўнымі рыбамі, героямі мультыплікацыйных фільмаў. На свяце знаёмства дзеці распачалі, а бацькі завяршылі “будоўлю стагоддзя”, а затым у камандным саперніцтве насялілі вясёлкавую краіну найпрыгажэйшымі ў свеце лялькамі ў незвычайных строях. Акрамя насычанай праграмы вольнага часу дзяцей чакаюць і медыцынскія працэдуры: кіслародны кактэйль, фітагарбата, ароматэрапія, дзеці будуць смакаваць мінеральную ваду і наведваць басейн.

3a3b5a109c466f66bb1a3e7af2aebff5.jpg

12e0fc774ee74560eb39b4a5a0fc29d3.jpg

93db59d57760a84a97981243ca726738.jpg

534b519865cd167b38334c596519734b.jpg

6997e381c834aa3425e8713673e9e188.jpg

DSCN2238.JPG

DSCN2248.JPG

DSCN2257.JPG

DSCN2269.JPG

DSCN2282.JPG

Святлана ІЗАФАТАВА, выхавальнік КУП ДРАЦ “Лясная паляна”. 

Статьи по теме: