Што трэба ведаць пра працоўны адпачынак

 

Што трэба ведаць пра працоўны адпачынак

Общество
17.07.2019
2216
Кожны работнік мае права на працоўны адпачынак, прызначаны для ўмацавання здароўя і іншых асабістых запатрабаванняў з захаваннем ранейшай працы і заробка. У гэтай сувязі зусім не лішнім будзе нагадаць асноўныя палажэннi Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія прыходзяцца на перыяд працоўнага адпачынку, у лік каляндарных дзён адпачынку не ўключаюцца і не аплачваюцца.

Працягласць асноўнага адпачынку не можа быць менш за 24 каляндарныя дні. За шкодныя і небяспечныя ўмовы працы, за ненармаваны працоўны дзень, за працяглы стаж працы работніку даецца дадатковы адпачынак.

Наймальнік абавязаны выплаціць сярэдні заробак за час працоўнага адпачынку не пазней, чым за два дні да пачатку адпачынку.

Працоўны адпачынак за першы працоўны год даецца не раней, чым праз шэсць месяцаў працы ў наймальніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Працоўным кодэксам (жанчынам, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў ці дзіця-інваліда; работнікам, прынятым на працу ў парадку пераводу).

P3.jpg

Працоўны адпачынак за другі і наступныя працоўныя гады даецца ў любы час працоўнага года ў адпаведнасці з чарговасцю прадастаўлення працоўных адпачынкаў.

Па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам працоўны адпачынак можа быць падзелены на дзве часткі. Пры гэтым адна частка павінна быць не менш за 14 каляндарных дзён.

Наймальнік абавязаны прадастаўляць работніку працоўны адпачынак, як правіла, штогод. У выключных выпадках, калі прадастаўленне поўнага працоўнага адпачынку работніку ў бягучым працоўным годзе можа неспрыяльна адбіцца на звычайнай дзейнасці арганізацыі, дапускаецца са згоды работніка перанос часткі адпачынку на наступны працоўны год. Другая частка працоўнага адпачынку, якая засталася на гэты год, не можа быць менш за 14 каляндарных дзён і прадастаўляецца да канца бягучага працоўнага года. Пераносная частка працоўнага адпачынку па жаданні работніка далучаецца да адпачынку за наступны працоўны год ці выкарыстоўваецца асобна.

Частка працоўнага адпачынку, якая перавышае 21 каляндарны дзень, па дамове паміж работнікам і наймальнікам можа быць заменена грашовай кампенсацыяй.

Дзмітрый ДАМАРАД, суддзя суда Смаргонскага раёна. 

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота с сайта http://arevakar-travel.com.

Статьи по теме: