Адпачынак без рызыкі для сямейнага бюджэту

Общество
04.07.2019 16:28
386
Кожны наймальнік павінен клапаціцца аб сваіх работніках, своечасова прадастаўляць ім водпуск, садзейнічаць у аздараўленні. Бо ад здаровага чалавека, які добра адпачыў, больш карысці на працы, упэўнены старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. А лепшы адпачынак - у вясенне-летні перыяд, калі сама прырода надае сіл.

Адна з галоўных задач прафкамаў прадпрыемстваў і арганізацый - прапанаваць работніку аздараўленне ў санаторыях. Некаторыя з іх належаць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Для членаў прафесіянальнага саюза ў гэтых санаторыях прадугледжана 25% скідка. У асобных прафсаюзных здраўніцах яна нават большая. Вядома ж, і прафкам павінен паклапаціцца аб работніках, выдаткаваць пэўную суму грошай на аздараўленне і лячэнне работнікаў. Наймальнік таксама. “З накіраваннем людзей у санаторый няма праблем, - кажа Вікенцій Іванавіч. – неабходна толькі загадзя звярнуцца да старшыні прафкама прадпрыемства ці арганізацыі - за два-тры тыдні, максімум за месяц. Прафсаюзны камітэт прадпрыемства звяжыцца з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, і там прапануюць неабходны санаторый з улікам захворванняў, якія выяўлены ў чалавека падчас медыцынскіх абследаванняў.

У прафсаюзных санаторыях высокі ўзровень абслугоўвання, прадастаўляецца комплекс паслуг па аздараўленні. У санаторыях працуюць спецыялісты высокага класа, там устаноўлена сучаснае медыцынскае абсталяванне. У асенне-зімовы і асабліва зімовы перыяд усе санаторыі больш чым напалову запоўнены замежнымі грамадзянамі. Да нас прыязджаюць лячыцца і аздаравіцца літоўцы, латышы, эстонцы, палякі. Вельмі многа расіян.

“На аздараўленне можа ехаць як адзін дарослы чалавек, так і з дзецьмі, нават з цэлаю сям’ёю, - адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. - Прычым для адпачынку і лячэння можна ўзяць ад 10 дзён да месяца. Працэдуры па пуцёўцы бясплатныя, харчаванне падбіраецца з улікам захворвання чалавека. Яно таксама ўваходзіць у кошт пуцёўкі”. Пры падтрымцы адміністрацыі прадпрыем- ства ці арганізацыі работнік можа добра адпачыць, паправіць сваё здароўе і гэта не паўплывае адмоўна на яго сямейны бюджэт. А пуцёўку ў санаторый можна ўзяць у зручны для кожнага чалавека час, не абавязкова гэту справу прымяркоўваць да водпуску.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений