Выпуск у політэхнічным ліцэі: беспрацоўныя сталі поварамі

Общество
21.06.2019 15:15
649
У Смаргонскім дзяржаўным політэхнічным ліцэі выпусцілі яшчэ адну групу повараў з ліку беспрацоўных, якія навучаліся тут па накіраванні мясцовай службы занятасці. Навучэнцы атрымалі тэарэтычныя веды і прайшлі практыку на аб’ектах грамадскага харчавання.

Экзамен таксама складаўся з дзвюх частак - тэарэтычнай і практычнай. Адказаўшы на пытанне ў білеце, экзаменуемы прадстаўляў  экзаменацыйнай камісіі нейкую сваю страву, якую напярэдадні прыгатаваў дома.

Пасля здачы экзаменаў навучэнцам з ліку беспрацоўных выдалі адпаведнага ўзору пасведчанні.

Тут жа, у ліцэі, быў праведзены міні-кірмаш вакансій, на які прыйшлі прадстаўнікі кадравых службаў арганізацый нашага горада, дзе ёсць аб’екты грамадскага харчавання. Выпускнікам групы повараў была прапанавана работа. Некаторыя з іх загадзя ведалі, дзе будуць працаваць – у тых арганізацыях, дзе праходзілі практыку і добра сябе зарэкамендавалі.

Як адзначыла галоўны спецыяліст мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Галіна Бойка, усе новаспечаныя повары працаўладкаваны, паколькі гэта прафесія запатрабавана ў нашым раёне.

IMG-3dc020112ea1fe6d7ff250db4a9e7e79-V.jpg

IMG-88d78c736de3815736bb2dd0b9640e7e-V.jpg

IMG-1e8ba6a8be623e0ced1ba43e54e37d2b-V.jpg

IMG-d1732cab824a2fa6d350d672279ad5cf-V.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Галіны БОЙКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений