У Смаргоні адбыўся чарговы міні-кірмаш вакансій

Общество
13.06.2019 10:34
367
У Смаргоні адбыўся чарговы міні-кірмаш вакансій на базе дзяржаўнай службы занятасці. На яго запрасілі беспрацоўных, якія пажадалі навучацца на машыністаў-качагараў кацельняў.

З мэтай далейшага працаўладкавання гэтых людзей на мерапрыемства прыйшлі спецыялісты кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе найбольш патрабуюцца машыністы-качагары. Гэта завод аптычнага станкабудавання, РУП “ЖКГ”, лясгас, раённы Цэнтр культуры.

IMG_6436.JPG

Прадстаўнікі кадравых службаў (злева направа) лясгаса, РУП “ЖКГ”, раённага Цэнтра культуры і завода аптычнага станкабудавання


Як адзначыла галоўны спецыяліст дзяржаўнай службы занятасці Галіна Бойка, летась былі падрыхтаваны 17 машыністаў-качагараў і ўсіх іх удалося працаўладкаваць.  Сёлета таксама ёсць надзея на паспяховае вырашэнне гэтага пытання. Тым больш, што кадравікі ўжо зацікавіліся беспрацоўнымі, якія неўзабаве пачнуць асвойваць новую для сябе прафесію.

IMG_6434.JPG

Міні-кірмаш вакансій вядуць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя КРАЧКОЎСКАЯ разам з галоўным спецыялістам дзяржаўнай службы занятасці Галінай БОЙКА (на пярэднім плане)


Пасля месяца тэарэтычных заняткаў і месячнай практыкі новаспечаным машыністам-качагарам кацельняў будуць уручаны пасведчанні дзяржаўнага ўзору. А працаваць гэтыя людзі пачнуць, калі настане ацяпляльны сезон. Але, як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, спачатку навучэнцам курсаў трэба добра праявіць сябе падчас вучобы і практычных заняткаў, каб у наймальнікаў не ўзнікла сумненняў у іх прафесійнай падрыхтоўцы.

IMG_6429.JPG

Беспрацоўныя мужчыны, якія пажадалі навучацца на мышыніста-качагара


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений