Лета – вясёлая пара

Общество
11.06.2019 16:46
337
Сонечная летяя раніца. Усё навокал ажывае, напаўняецца гукамі, колерамі, пахамі. Ажывае і школьны двор. Сюды спяшаюцца выхаванцы школьнага лагера з дзённым прыбываннем “Вясёлка” Сінькоўскіх ясляў-сада - сярэдняй школы”.

Чым вабіць іх школа ў час канікулаў? Усё вельмі проста. Самыя незабыўныя і станоўчыя ўражаннні дае цікава арганізаваны адпачынак з гульнямі, экскурсіямі, спаборніцтвамі. Усё гэта яны знаходзяць менавіта тут, у сценах роднай школы. Кожны новы дзень, праведзены ў лагеры, дае магчымасць пазнаць нешта новае, развіць інтэлектуальныя і фізічныя здольнасці.  

Толькі за першы тыдзень выхаванцы наведаліся ў Залессе і Жодзішкі, дзе пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай гэтых мясцін. З цікавасцю дзеці слухалі аповед пра гісторыю гэтых мястэчкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманыя звесткі яны прэзентавалі пры наведванні экспазіціі “Смаргоншчына ў гады ВАВ” ў сваім школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Кожны жадаючы змог паспрабаваць сябе тут ў якасці экскурсавода. Гэта вельмі важна і актуальна напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фаысцкіх захопнікаў.

GueLkY4PVMA.jpg

oQZ8D1eRZR4.jpg

Весела і захапляюча праходзяць у лагеры розныя спартыўныя спаборніцтвы і гульні на свежым паветры. Дзеці з энтузіязмам удзельнічалі ў конкурсе “Пасланне спартсменам на ІІ Еўрапейскія гульні”. Выхаванцы малявалі малюнкі, пісалі лісты-пажаданні да ўдзельнікаў гэтых гульняў, расказвалі пра свае любімыя віды спорту.

Не забываюць яны ў час канікулаў і пра кнігі. Наведаліся ў сельскую бібліятэку, каб яшчэ раз успомніць сваіх любімых герояў з кніг, пазнаёміцца з новымі аўтарамі, творамі, героямі. Літаратурныя віктарыны,  гасцёўні, прагляд кінафільмаў і мультфільмаў па творах, чытанне і абмеркаванне твораў дапамагае выхоўваць ўдумлівага чытача, развіваць эстэтычны густ.

А колькі яшчэ новага і цікавага ўперадзе! Галоўнае, быць актыўным і пазітыўным, умець радавацца кожнаму новаму дню і тым магчымасцям, якія дорыць нам сумесны летні адпачынак у лагеры з прыгожай і вясёлай назвай “Вясёлка”.

Лобач В.І.,бібліятэкар ДУА "ВПК Сінькоўскі яслі-сад - сярэдняя школа".


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений