Іосіф Найдзіч: “Тое, што запланаваў летась, выканана”

Общество
06.06.2019 15:01
1150
Напрыканцы працоўнага дня “Смаргоньаграсэрвіс” наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Мядзвецкас і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка. Яны ўручылі імянінніку, дырэктару гэтай абслуговай арганізацыі Іосіфу Найдзічу, кветкі і падарунак, павіншавалі яго са святам, пажадалі здароўя, сямейнага дабрабыту,поспехаў у працы і радасці ў жыцці.

IMG_5826.JPG

Як адзначыў Іосіф Іванавіч, гэты дзень для яго працоўны, звычайны, хаця не зусім: панядзелак, планёрка, да таго ж па графіку выпала быць адказным па раёне за нарыхтоўку кармоў. Таму прачнуўся ў 4 гадзіны і паехаў па гаспадарках.

Калі казаць увогуле, то Іосіф Найдзіч задаволены справамі. Тое, што запланаваў летась, выканана. Вельмі добра працуе база хіміі, якая ўваходзіць у склад “Смаргоньаграсэрвіса”. За апошні час паступленне мінеральных угнаенняў павялічылася ў 4 разы.

Да сёлетніх сельскагаспадарчых палявых работ было нарыхтавана каля 8 тысяч тон “мінералкі”. Больш таго, база хіміі запатрабавана на рынку Гродзенскай вобласці. Сюды прыязджалі па угнаенні з гаспадарак Лідскага, Воранаўскага, Ашмянскага, Іўеўскага раёнаў.

Дырэктара радуе і тое, што павялічваюцца аб’ёмы работ па абслугоўванні даільных залаў малочна-таварных комплексаў. На працу прыйшлося ўзяць праграміста з вышэйшай адукацыяй.

Цяпер спецыялісты па даільных устаноўках працуюць не толькі ў смаргонскіх гаспадарках, але і на малочна-таварных комплексах Вілейскага і Валожынскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў.

У механічнай майстэрні “Смаргоньаграсэрвіса” выконваюцца ўсе рамонтныя работы. Тут створаны добрыя бытавыя санітарныя памяшканні, устаноўлены электрычны бойлер вялікага аб’ёму, цёплая вада - кругласутачна. Падчас праверкі спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі былі прыемна здзіўлены, што тут зроблены выдатны рамонт. Засталося толькі знайсці немалую суму грошай і перакрыць дах.

На тэрыторыі “Смаргоньаграсэрвіса” абуладкаваны дзве пляцоўкі, на якіх захоўваюцца арыштаваныя і канфіскаваныя транспартныя сродкі. Гэта абслуговая арганізацыя паўторна наладзіла партнёрскія сувязі з “Краснасельскбудматэрыяламі”, гандлюе рознымі будаўнічымі сумесямі, цэментам. Ёй удалося вярнуць былых сваіх пакупнікоў, якім прадастаўлены ранейшыя ўмовы набыцця тавару.

Дырэктар “Смаргоньаграсэрвіса” Іосіф Найдзіч таксама адзначыў, што сёлета павялічылася сярэдняя заработная плата на 115% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Аплаце працы і надалей будзе надавацца значная ўвага.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений