Сакрамэнт канфірмацыі прынялі смаргонскія вернікі ў парафіі Святога Яна Паўла ІІ (+ВІДЭА)
Адметнай рысай гэтай урачыстасці стала і тое, што ксёндз-біскуп здзейсніў унясенне ў парафію рэліквій Святога Яна Паўла ІІ.
Пробашч парафіі Св. Яна Паўла ІІ кс. Яўген УЧКУРОНІС (злева) і біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр КАШКЕВІЧ
Вернікі прымаюць сакрамэнт канфірмацыі
Пасля набажэнства на тэрыторыі касцёла адбыўся святочны канцэрт, удзел у якім прынялі парафіяне, вакальны гурт “Крынічанька”, народны сямейны ансамбль Жыхаў і семінарыйны гурт “Ave”.
Даведка: Сакрамэнт канфірмацыі (бежмаванне) - гэта сакрамэнт, праз які ахрышчаныя «яшчэ цясней яднаюцца з Касцёлам, атрымліваюць асаблівую моц Духа Святога і такім чынам яшчэ больш абавязаны як сапраўдныя сведкі Хрыста пашыраць веру словам і ўчынкам, а таксама абараняць яе» (КК 11). Бежмаванне, пасля сакрамэнту хрышчэння - гэта знак далейшага, больш поўнага ўвядзення чалавека, які паверыў у Хрыста, у Яго пасхальную таямніцу. Смерць Езуса, Яго змёртвыхпаўстанне, а пазней спасланне на апосталаў ад Айца Духа Святога - гэта адна таямніца, таямніца пасхальная, г.зн. збаўчая. Езус яднае паміж сабою гэтыя падзеі, кажучы апосталам: «Калі Я не пайду, Суцяшыцель не прыйдзе да вас, калі ж пайду, пашлю Яго да вас» (Ян 16, 7). Гэтую таямніцу Касцёл перажывае як бы ў розныя моманты яе. Хрышчэнне - гэта пагружэнне ў смерць Хрыста і паўстанне разам з Ім да новага жыцця. Бежмаванне - удзел у спасланні Духа Святога. Касцёл ідзе тою дарогаю, якою прайшлі апосталы, будучы найперш сведкамі смерці і змёртвыхпаўстання Езуса, а потым удзельнікамі моцы Яго Духа.
Сяргей ЮРЭВІЧ.
Фота і відэа аўтара.