12 мая ў парафіі Святога Міхаіла Арханёла 160 юных вернікаў прынялі Першую Камунію

Общество
14.05.2019 07:30
856
У парафіі Святога Міхаіла Архангела ў мінулую нядзелю было асабліва людна і прыгожа. 160 юных вернікаў упершыню ў сваім жыцці прынялі Першую Камунію.

На працягу двух гадоў дзеці старанна рыхтаваліся да аднаго з самых важных момантаў у жыцці кожнага верніка: вучылі малітвы, разважалі аб Божым cлове, стараліся ўсім сэрцам зразумець і палюбіць Хрыста. Папярэднічала нядзельнай Імшы шчырая першая споведзь дзяцей, падчас якой яны ачысцілі свае сэрцы ў сакраманце пакаяння.

Урачыстасць Першай Камуніі – радасная падзея не толькі для дзяцей, іх бацькоў і родных, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці, якая па сутнасці з’яўляецца адной вялікай сям’ёй. Вядома, праз хрост кожнае дзіця далучана да супольнасці Касцёла. Але толькі тады, калі хлопчык ці дзяўчынка прыступяць да споведзі і прымуць Камунію, яны становяцца паўнапраўнымі прысутнымі ў гэтай сям’і і поўнасцю карыстаюцца Божай ласкай, якую даюць ім сакраманты.

Першую Камунію ўдзяліў дзецям і павіншаваў іх з гэтай вялікай падзеяй у жыцці ксёндз Алег Жураўскі.

IMG_1051.JPG

IMG_1057.JPG

IMG_1068.JPG

IMG_1077.JPG

IMG_1091.JPG

IMG_1098.JPG

IMG_1108.JPG

IMG_1138.JPG

Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца белы тыдзень, на працягу якога яны ў першакамунійных строях дзеля ўзрастання ў веры штодзённа ўдзельнічаюць ў маёвых набажэнствах.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений