У Смаргоні правялі кірмаш вакансій

Общество
26.04.2019 11:36
652
25 красавіка ў Беларусі правялі агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій, які быў прымеркаваны да першамайскага Свята Працы. У Смарогні ён таксама прайшоў нетрадыцыйна – не ў будынку службы занятасці, а ў мясцовым політэхнічным ліцэі, бо сабралася столькі людзей, што спатрэбілася вялікая актавая зала.

Мерапрыемства адкрыла начальнік дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. Яна прадставіла запрошаных на кірмаш вакансій спецыялістаў кадравых службаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, расказала аб становішчы спраў на рынку працы, рабоце з беспрацоўнымі.

IMG_2057.jpg

Потым выступілі прадстаўнікі суб’ектаў гаспадарання, назвалі вакантныя пасады, запрасілі беспрацоўных на работу. Тым, хто не мае адпаведнай прафесіі, было прапанавана навучанне. Прадпрыемствы, якія маюць інтэрнаты, гарантавалі забеспячэнне жыллём.

IMG_2084.jpg

IMG_2070.jpg

Трэба адзначыць, што на сённяшні кірмаш вакансій прыехалі спецыялісты кадравых службаў не толькі прамысловых і гандлёвых, але і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, медыцынскіх устноў нашага раёна.

IMG_2142.jpg

IMG_2149.jpg

Удзельнікам кірмашу вакансій былі паказаны тэматычныя відэаролікі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений