Вясновыя кветкі для самых прыгожых, мілых, пяшчотных

Общество
07.03.2019 13:23
1136
Штогадовае перадсвяточнае спатканне кіраўніцтва раёна з жанчынамі, якія працуюць на самых розных прадпрыемствах раёна, наладзілі ў галоўнай зале Палаца шлюбаў 5 сакавіка. На некалькі гадзін гераіні свята забыліся пра свае працоўныя абавязкі і клопаты. У гэты дзень толькі для іх гучалі музычныя кампазіцыі, кружыліся ў вальсе танцоры, быццам па ўзмаху чароўнай палачкі з’яўляліся букеты вясновых кветак. Сярод узнагароджаных медыкі і педагогі, работніцы прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі, культуры, сілавых структур, райвыканкама, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

8 марта.JPG

“Вы натхняеце на добрыя ўчынкі, умацоўваеце веру ў сябе. Менавіта жанчыны вылучаюцца акуратнасцю, уважлівасцю і чуласцю ў адносінах да людзей”, - адзначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. З цёплымі і шчырымі віншаваннямі звярнуліся да прысутных намеснік старшыні райвыканкама, старшыня ГА “Белая Русь” Генадзь Бычко, пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч і камандзір Смаргонскай пагранічнай групы Максім Бутранец.

З вялікім задавальненнем таксама падзякавалі і парадавалі кветкамі тых, хто прычыніўся да арганізацыі мерапрыемства: начальніка аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама, а па сумяшчальніцтву старшыню Беларускага саюза жанчын Ганну Джумкову, начальніка аддзела культуры райвыканкама Таццяну Ражаву і начальніка аддзела загс Інэсу Лук’янаву.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений