У Кушлянах весела, або не хлебам адзіным

Общество
04.09.2015 10:20
973
Два канцэрты за адзін месяц, ды якія! Самадзейныя артысты пад кіраўніцтвам загадчыцы ДК Алены Вішнеўскай даказалі, што яны не горш за прафесійных. Дзень вёскі Кушляны і свята развітання з летам былі праведзены на высокім узроўні. Вакальная група ў складзе Святланы Карвецкай, Іны Дудак, Людмілы Ясевіч, Алены Заянчкоўскай, Святланы Войткі, Марыны...
DSCF0580Два канцэрты за адзін месяц, ды якія! Самадзейныя артысты пад кіраўніцтвам загадчыцы ДК Алены Вішнеўскай даказалі, што яны не горш за прафесійных. Дзень вёскі Кушляны і свята развітання з летам былі праведзены на высокім узроўні. Вакальная група ў складзе Святланы Карвецкай, Іны Дудак, Людмілы Ясевіч, Алены Заянчкоўскай, Святланы Войткі, Марыны Жабінскай спявала песні пра вёску, пра каханне, пра Радзіму. А як гучалі сольныя песні! Глыбока крануў душу сваімі спевамі Алесь Жамойцін.
Напрыканцы свята вёскі старшыня Сольскага сельсавета Міхаіл Мірскі ўзнагародзіў актывістаў вёскі Тадэуша Радзевіча, Яніну Базікаву, іншых жыхароў.
На свяце развітання з летам усе гледачы пасмяяліся з “новых кушлянскіх бабак” (Людмілы Ясевіч і Іны Дудак). І мала хто стрымаўся, каб не кінуцца ў скокі тут жа перад прыгожа аформленай сцэнай. Некалькі песень заспяваў музыкальны кіраўнік Аляксандр Багданаў. А якія прыгожыя былі вядучыя Надзея Клуйша і Алёна Галякевіч!
Нельга не адзначыць і выступленне дзіцячых вакальных груп. Відаць, што яны частыя наведвальнікі рэпетыцый у ДК.
Хочацца ад імя жыхароў вёсак Кушляны, Гаўдзевічы, Асіпаны падзякаваць нашым самадзейным артыстам за іх талент і настрой, які яны ўсім падарылі.

Ніна ГАЦКО.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений