У Сінькоўскай школе падчас зімовых канікул арганізавалі лагер “Сонечны экспрэс”

Наши сердца – детям
10.01.2019 10:32
164
«Сонечны экспрэс». Менавіта так называўся аздараўленчы лагер дзённага прыбывання, які быў арганізаваны на зімовых канікулах у Сінькоўскай школе.

На першы погляд гучыць гэта назва крыху незвычайна, калі на вуліцы зіма, ляжыць халодны бялюткі снег і пра сонца можна толькі марыць. Але гэта светлая назва ад цёплых дзіцячых усмешак, добрага настрою і пазітыву, якія напаўнялі кожны новы дзень.

Гэтыя канікулы, як ніякія іншыя, былі напоўнены навагоднімі цудамі і казачнымі прыгодамі. Справа ў тым, што на “сонечным экспрэсе” дзеці трапілі ў каралеўства Снежнай чараўніцы, каб растапіць ледзяное сэрца злой прыгажуні і павярнуць час на лета.

image (15).jpg

image (16).jpg

Кожны новы дзень у лагеры  пачынаўся з пераклічкі на казачным пероне. Потым узгадвалася тая казачная станцыя, на якой дзеці пабывалі, з якімі заданнямі Снежнай Каралевы паспяхова справіліся. Тут жа атрымоўвалі план далейшага маршруту. Сем дзён – сем станцый.  На сваім шляху ў казачнае каралеўства выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах, ляпілі снежныя фігуры, каб заблытаць чараўніцу, але нічога не атрымоўвалася. Тады ўсе разам адправіліся на станцыю Навагоднюю, каб папрасіць дапамогі ў Дзеда Мароза і Снягурачкі. Яны і падказалі, якім чынам пераадолець Снежную каралеву. Сувеніры, святочныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, малюнкі, дабрачынныя акцыі “Пакармі птушак”, “Цуды на Каляды” і шмат іншых добрых спраў заставілі каралеву ўсміхнуцца. Вось так толькі добрыя справы і шчырыя словы дапамаглі растапіць ледзяное сэрца. 

Адным словам, адпачынак атрымаўся вясёлым і карысным. Доказам гэтаму з’яўляецца добры настрой і радасныя ўсмешкі выхаванцаў!

Вера ЛОБАЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений