Выхаванцы дзіцячага садка №13 сумесна з педагогамі навялі прыгажосць на тэрыторыі роднага куточка малой радзімы

Наши сердца – детям
06.06.2018 15:03
324
Любоў да Радзімы пачынаецца з навядзення парадку на роднай зямлі.

детский сад Сморгонь 3.jpg

У Год малой радзімы кожнаму хочацца, каб яго мясцовасць выклікала захапленне. А для гэтага трэба прыкласці пэўныя намаганні. І робіцца гэта ад душы, ад уся госэрца.

Дружна і весела прайшоў дзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні». Летні сонечны дзень падарыў педагогам і дзецям шмат яркіх уражанняў ад сумеснай працы па навядзенні парадку на тэрыторыі роднага куточка малой радзімы.

З самага ранку кіпела работа. Справа знайшлася кожнаму. Арганізавана, дружна, зладжана і добрасумленна працавалі ўсе.

Дарослыя абкопвалі дрэвы, разбівалі новыя клумбы і прыводзілі ў парадак існуючыя, выса­джвалі кветкі, падразалі кусты, а дзеці прыбіралі смецце, галінкі, палівалі грады. За кожнай групай замацавана свая града на агародзе, дзе яны вырошчваюць агародніну.

Дзеці ўбачылі, што праца можа быць не проста цікавай, а стварыць прыгажосць вакол сябе няцяжка.

Гэта дапамагае фарміраваць працоўныя навыкі і экалагічныя паводзіны дзяцей, якія вучацца гаспадарыць на зямлі, спасцігаюць раслінны свет.

Пасля працоўнай акцыі наша ўстанова стала самай прыгожа. Прыемна радуюць вока акуратныя газоны.

Дзякуючы сумеснай працы, малая часцінка радзімы стала ўтульнай і непаўторнай.

Няхайжа і далей яна мяняе свой выгляд толькі ў лепшы бок!

детский сад Сморгонь 2.jpg

детский сад Сморгонь 1.jpg

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений