Вопытныя прафесіяналы працуюць у аддзяленні дыягностыкі Смаргонскай раённай бальніцы

Люди Сморгонщины
15.06.2017 15:04
Гэта выказванне ў перакладзе з латыні азначае: «Добра выяўляецца – добра лечыцца». Сучасныя тэхналогіі і дыягнастычная апаратура дазваляюць выяўляць парушэнні ў дзейнасці арганізма на пачатковай стадыі і на функцыянальным узроўні. Любы ўрач вам упэўнена скажа, што запушчаную хваробу лячыць намнога цяжэй, а часам і немагчыма. Таму можна сцвярджаць, што дзякуючы хуткаму развіццю тэхналогій за функцыянальнай дыягностыкай - будучае медыцыны.

врачи 011.jpg

Святлана ІГНАТОВІЧ за апаратам УГД.

У аддзяленні дыягностыкі Смаргонскай раённай бальніцы працуюць вопытныя прафесіяналы, урачы высокай кваліфікацыі. Загадчыца аддзялення дыягностыкі Святлана Ігнатовіч расказвае, што тут праводзяць разнастайныя даследаванні: УГД унутраных органаў і малога таза, эхакардыяграфію сэрца, фібракалонаскапію, бронхаскапію. У кабінеце функцыянальнай дыягностыкі праводзяцца электракардыяграфія, сутачнае манітарыраванне ўзроўню артэрыяльнага ціску і сардэчных скарачэнняў, спіраграфія і інш. З нядаўняга часу асвоілі спецыялісты дыягнастычную працэдуру УГБ вен ніжніх канечнасцей і мяккіх тканак. Сканіраванне вен канечнасцей – інфармацыйны метад вызначэння ранніх прыкмет варыкознай хваробы, тромбафлебіту. Для дзетак першага года жыцця ў аддзяленні праводзіцца УГК тазасцегнавых суставаў і галаўнога мозгу.

врачи 009.jpg

Амаль трыццаць гадоў таму Святлана Ігнатовіч прыехала на Смаргоншчыну па размеркаванні, працавала ўчастковым педыятрам. Потым асвойвала новыя тэхналогіі і метады дыягнастычнай практыкі. На яе вачах і пры яе ўдзеле адбывалася і далей працягвае адбывацца ўдасканаленне дыягнастычных працэдур, укараненне новых тэхналогій і абсталявання. Вось і сёлета ў ЦРБ паступілі новыя УКГ апараты, новы аперацыйны блок для электракаагуляцыі.

Для вызначэння дыягназу сёння мала выкарыстоўваць толькі традыцыйныя, агульнапрынятыя метады. Патрабуюцца веды для аб’ектыўнай ацэнкі функцыянальнага стану чалавечага арганізма ў цэлым. Таму спецыялістам-дыягностам даводзіцца часам быць экспертамі, якія на працягу пэўнага часу назіраюць за станам здароўя канкрэтнага чалавека, што робіць іх унікальнымі спецыялістамі, якія валодаюць ведамі пра магчымасці арганізма і асобных яго органаў.

Падчас спецыялісту-дыягносту даводзіцца быць не толькі даследчыкам, але і асвойваць некаторыя хірургічныя маніпуляцыі. Юрый Дудко, які дваццаць гадоў адпрацаваў даследчыкам бронха-лёгачнай сістэмы і стрававода, сёння паспяхова спраўляецца з выдаленнем паліпаў з тоўстага кішэчніка. Паліпаэктамія тоўстай кішкі – аператыўнае ўмяшальніцтва, якое папярэджвае трагічныя наступствы такіх бяскрыўдных на першы погляд пухлін. Людзі саромеюцца звяртацца са скаргамі на такую хваробу, а дарэмна. Лепш папярэдзіць, чым потым доўга лячыць. Пры адсутнасці ў штаце бальніцы практолага яго функцыі выконваюць хірургі, а там, дзе няма супрацьпаказанняў, гатоў дапамагчы ўрач-дыягност Юрый Дудко. І, наогул, для сапраўдных урачоў чалавечы арганізм – унікальная сістэма, нават лучнасць фізіялагічных сістэм, вартых вывучэння і ўдасканалення.

На фота: Тры-чатыры даследаванні на дзень з дапамогай каланаскопа праводзіць Юрый ДУДКО.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений