Надзённы хлеб старшыні

Люди Сморгонщины
08.08.2014 09:41
1127
Алена СТАНЧЫК свой чарговы дзень нараджэння ўпершыню сустрэла на пасадзе старшыні СВК “Саўбел”. Начальнік райсельгасупраўлення Іван ШЛАВЕНЕЦ віншуе Алену Геніславаўну.
- Ні ў думках, ні ў самых смелых марах я не бачыла сябе ў ролі старшыні сельгаскааператыва, - прызналася Алена Станчык, якую зусім нядаўна зацвердзілі на пасадзе старшыні СВК “Саўбел”.
Амаль тры...
Алена СТАНЧЫК свой чарговы дзень нараджэння ўпершыню сустрэла на пасадзе старшыні СВК “Саўбел”. Начальнік райсельгасупраўлення Іван ШЛАВЕНЕЦ віншуе Алену Геніславаўну. Алена СТАНЧЫК свой чарговы дзень нараджэння ўпершыню сустрэла на пасадзе старшыні СВК “Саўбел”. Начальнік райсельгасупраўлення Іван ШЛАВЕНЕЦ віншуе Алену Геніславаўну.

- Ні ў думках, ні ў самых смелых марах я не бачыла сябе ў ролі старшыні сельгаскааператыва, - прызналася Алена Станчык, якую зусім нядаўна зацвердзілі на пасадзе старшыні СВК “Саўбел”.
Амаль тры месяцы яна выконвала абавязкі кіраўніка гаспадаркі, прычым прыйшла ў СВК у вельмі гарачы час - напярэдадні зялёнага жніва. Такіх смелых жанчын, гатовых узваліць на свае плечы нялёгкую ношу, няшмат. Сельская гаспадарка - для фізічна загартаваных і моцных духам.
Дзяўчыне з Лылойцяў, у якой маці доўгі час працавала на ферме, а бацька механізатарам, з дзяцінства вясковая праца была звыклай.
- Мама хацела, каб я вывучылася на швачку, але гэта работа не па мне, я дастаткова актыўны чалавек, а швачка павінна быць уседлівай і скрупулёзнай, - усміхаецца наша суразмоўца. - На вучэбна-вытворчым камбінаце, падчас вучобы ў школе, я атрымала прафесію аператара машыннага даення. Тады мне і яшчэ адной маёй аднакласніцы, прапанавалі паступаць у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Так неўзабаве я стала студэнткай зоаінжынернага факультэта.
Пасля заканчэння інстытута Алена Геніславаўна разам з мужам прыехалі па размеркаванні на Смаргоншчыну, працавала заатэхнікам, інжынерам па ахове працы. На некаторы час вымушана была змяніць сферу дзейнасці. Трэба было дзяцей ставіць на ногі, а справы на той час у сельскай гаспадарцы былі няважныя. Працавала і касірам у філіяле “Беларусбанка”, і аператарам на заправачнай станцыі. На Смаргонскую птушкафабрыку, дзе працаваў муж, прыйшла звычайнай рабочай, пасля стала інжынерам па ахове працы. Апошнія чатыры гады працавала намеснікам дырэктара па птушкагадоўлі.
Калі ёй прапанавалі ўзначаліць СВК “Саўбел”, - доўга вагалася. На адну шалю паставіла асабістыя інтарэсы, на другую - людзей, палову з якіх яна ведала, бо доўгі час жыве ў Забалацці, што ў Войстамскім сельсавеце.
“Рабі сваю справу добра, і тады ўсё ў жыцці будзе атрымлівацца. А яшчэ вельмі важна ў кожным чалавеку бачыць асобу”, - жыццёвае крэда нашай гераіні. Гэтымі прынцыпамі яна жыла, іх “перанесла” і на новае месца работы.
Алена Геніславаўна адзначыла, што вельмі ўдзячна за падтрымку свайму мужу. “У кожнай сям’і ўсе хочуць бачыць гаспадыню, - зазначае старшыня, - а я, калі стала на новую пасаду, з’яўляюся дома познім вечарам, асноўныя хатнія абавязкі цяпер выконвае муж. Многае ў звыклым ладзе жыцця памянялася, амаль няма магчымасці сустрэцца з сябрамі, нават адпачыць на прыродзе і то часу няма. Уся - у рабоце”.
Новаму старшыні СВК “Саўбел” 44 гады. Мае двух дарослых дзяцей. Сын - на пятым курсе следчага факультэта акадэміі МУС, дачка - другі год працуе правадніком на цягніку, які курсіруе на ўкраінскім напрамку. Дзеці выраслі і далі магчымасць маці прымерыць на сябе новае амплуа. Застаецца пажадаць Алене Геніславаўне поспехаў у рабоце.


Галіна АНТОНАВА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений