З цёплымі словамі і падарункамі

Люди Сморгонщины
11.07.2014 09:02
1239
Яўгенія САРОКА (у цэнтры) з супрацоўнікамі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі.
У райаддзеле міліцыі ўрачыста праводзілі на заслужаны адпачынак Яўгенію Сароку, якая працавала старшым пашпартыстам у аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.
Родам Яўгенія Мікалаеўна з Ашмяншчыны. Пасля заканчэння школы ў мясцовым сельскагаспадарчым тэхнікуме атрымала прафесію бухгалтара. На працу ўладкавалася ў фінансавую часць...
Яўгенія САРОКА (у цэнтры) з супрацоўнікамі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі. Яўгенія САРОКА (у цэнтры) з супрацоўнікамі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі.

У райаддзеле міліцыі ўрачыста праводзілі на заслужаны адпачынак Яўгенію Сароку, якая працавала старшым пашпартыстам у аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.


Родам Яўгенія Мікалаеўна з Ашмяншчыны. Пасля заканчэння школы ў мясцовым сельскагаспадарчым тэхнікуме атрымала прафесію бухгалтара. На працу ўладкавалася ў фінансавую часць Вышэйшай школы Міністэрства ўнутраных спраў СССР, якая знахо-дзілася ў Вільнюсе. Неўзабаве дзяўчына выйшла замуж і пераехала ў Каўнас - на новае месца службы мужа-міліцыянера. Тут ёй прыйшлося асвоіць яшчэ адну прафесію - аператара капіравальных і размнажальных машын.
Неўзабаве сям’я Сарокаў вярнулася ў Беларусь. Яўгенія Мікалаеўна працавала ў медвыцвярэзніку Смаргонскага РАУС сакратаром-бухгалтарам, бухгалтарам, потым перайшла ў аддзяленне на той час пашпартна-візавай службы, назвы якой перыядычна мяняліся.
Начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Андрэй Санюк адзначыў, што Яўгенія Сарока была вельмі адказным работнікам. Магчыма, гэтаму пасадзейнічала прафесія бухгалтара, якая патрабуе ўважлівасці і дакладнасці. А яшчэ ў Яўгеніі Мікалаеўны самы прыгожы почырк, што вельмі важна пры запаўненні дакументаў.
“Гэта энергічны, жыццярадасны чалавек, заўсёды ў добрым настроі, - сказаў пра Яўгенію Сароку інспектар аддзялення пашпартна-візавай службы Ігар Варапаеў. - З ёй прыемна было працаваць”.
У вольнанаёмных работнікаў райаддзела міліцыі ёсць свая прафсаюзная арганізацыя, якая падрыхтавала для Яўгеніі Сарокі падарунак. Былі, вядома ж, і цёплыя словы, пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту.
Старшы інспектар групы кадраў Ларыса Апанасовіч прыгадала той час, калі разам з Яўгеніяй Мікалаеўнай працавала ў медвыцвярэзніку. “Вы вучылі мяне жыццю, умелі добрым словам падтрымаць маладых супрацоўнікаў”. Ларыса Васільеўна прачытала віноўніцы ўрачыстасці карысныя жартоўныя парады. А старшы інспектар групы кадраў Аляксей Варановіч уручыў Яўгеніі Мікалаеўне візітку РАУС, каб яна прывяла на службу пераемніка, які будзе служыць гэтак жа дастойна.
І цяперашняму начальніку штаба Галіне Кадыравай калісьці прыходзілася звяртацца па дапамогу да Яўгеніі Сарокі, якой яна пажадала на пенсіі больш падарожнічаць. І ўвогуле, каб на заслужаным адпачынку адкрылася другое дыханне і пачалося новае жыццё.
“Сёння мы праводзім на заслужаны адпачынак паважанага, аўтарытэтнага чалавека, прафесіянала сваёй справы, - звяртаючыся да Яўгеніі Мікалаеўны сказаў начальнік райаддзела міліцыі Вячаслаў Страчынскі. - Нягледзячы на пенсійны ўзрост, яна добра выглядае, поўная аптымізму, сіл і здароўя. Таму не думаю, што будзе сядзець на пенсіі”.
Яўгеніі Мікалаеўне былі ўручаны Падзячнае пісьмо за добрасумленную працу, каляровы тэлевізар, пакаёвая расліна і шмат іншых падарункаў.
Яўгенія Сарока падзякавала за тое, што ўдзялілі ёй увагу, пажадала ўсім здаровымі дапрацаваць да пенсіі, жыць доўга, не старэць і быць шчаслівымі.


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота РАУС.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений