Учынак сапраўдных мужчын

Люди Сморгонщины
29.01.2016 13:43
1354
Работнікі “Аксіёмы-сэрвіс” Валерый Канвалюк і Сяргей Занько ішлі па вул. Я. Коласа ў мікрараён Усходні. Каля павільёна “Скарлет” яны ўбачылі на вадаёме двух хлопчыкаў школьнага ўзросту, якія рухаліся па лёдзе. “Нічога з імі не здарыцца, – сказаў адзін мужчына другому, – лёд ужо трывалы”. І ў гэты момант дзеці праваліліся.

Дарослыя...
Работнікі “Аксіёмы-сэрвіс” Валерый Канвалюк і Сяргей Занько ішлі па вул. Я. Коласа ў мікрараён Усходні. Каля павільёна “Скарлет” яны ўбачылі на вадаёме двух хлопчыкаў школьнага ўзросту, якія рухаліся па лёдзе. “Нічога з імі не здарыцца, – сказаў адзін мужчына другому, – лёд ужо трывалы”. І ў гэты момант дзеці праваліліся.IMG_4065

Дарослыя кінуліся ім на дапамогу, наблізіліся да палонкі. Сяргей Занько (на фота справа) пачаў страхаваць Валерыя Канвалюка, які лёг на лёд і папоўз да хлопчыкаў. Адзін з іх сам змог выбрацца з вады, а другі прасіў аб паратунку.

У той дзень быў моцны мароз. Мужчыны завялі мокрых хлопчыкаў у павільён “Скарлет”, патэлефанавалі на работу, выклікалі аўтамашыну. Даведаўшыся, дзе жывуць дзеці, работнікі “Аксіёмы-сэрвіс” развезлі іх па дамах. Аднаго на вул. Юбілейную, другога – на Маладзёжную.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений