Кандытар Смаргонскага хлебазавода атрымала дыплом у конкурсе прафесійнага майстэрства

Люди Сморгонщины
08.12.2017 11:23
1
6950
Кандытар Смаргонскага хлебазавода Алена Лісоўская вярнулася дамоў з дыпломам за другое месца, занятае ў конкурсе прафесійнага майстэрства, які праводзіўся ў ААТ “Гроднахлебпрам”.

Конкурс_хлебозавод_Лисовская.jpg

Удзельнікі конкурсу прадставілі на суд журы 9 кампазіцый на калядна-навагоднюю тэматыку. Кампазіцыя нашай зямлячкі называлася “Казачнае чараўніцтва”. На яе стварэнне было затрачана каля двух тыдняў. Па ўмове конкурсу, усе работы патрабавалася выканаць у 3D-фармаце, калі можна памераць вышыню, шырыню, даўжыню і аб’ём кожнай з іх.

Першым з-пад рук Алены Пятроўны на свет з’явіўся анёл. Ён атрымаўся нібы жывы. Фігура выканана з кандытарскай сыравіны, нават крылы. Яны выраблены з рысавай паперы. Для вырабу ёлкі было выкарыстана заварное цеста. Сабачка – сімвал наступнага года - з харчовай мастыкі. Вядома ж, было многа складанасцей з вылепліваннем дробных дэталей герояў кампазіцыі, але Алена Пятроўна і з гэтым справілася “на выдатна”. Аб неабходных матэрыялах для выканання творчай работы паклапацілася адміністрацыя хлебазавода.

Для ўдзельнікаў конкурсу было прадугледжана і хатняе заданне. Кандытары пяклі торты, капкейкі – мучныя салодкасці ў формачках. Яны нагадвалі кексікі, аздобленыя крэмам. Па сутнасці, гэта былі маленькія торцікі. Іх плануюць укараніць у вытворчасць на Смаргонскім хлебазаводзе.

Алена Лісоўская працуе тут ужо 19 гадоў. Спецыяльна не вучылася на кандытара, вопыт пераняла ў старэйшых калегаў, некалькі разоў ездзіла на курсы павышэння кваліфікацыі. Там давалі не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды – ладзіліся майстар-класы, удзельнікі курсаў наведвалі розныя выставы, на якіх экспанаваліся кандытарскія вырабы.

Кандытары Смаргонскага хлебазавода пастаянна ўдзельнічаюць у конкурсах прафесійнага майстэрства, якое праводзіць галіновае аб’яднанне “Гроднахлебпрам”, і займаюць там прызавыя месцы. Без узнагарод і заахвочвальных прызоў ні разу не вярнуліся дамоў. У Алены Лісоўскай сёлетні дыплом - таксама не першая ўзнагарода.

Поделиться:

0
Лисовский
Лисовские всегда впереди
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений