У Смаргонскім аддзеле статыстыкі новы начальнік

К сведению населения
04.12.2017 12:16
Дмітрый Жываткевіч з’яўляецца адным з самых маладых мясцовых кіраўнікоў. Напачатку лістапада гэтага года яго прызначылі начальнікам аддзела статыстыкі Смаргонскага раёна. Раней тут працаваў на радавой пасадзе, набіраўся вопыту, у тым ліку і ў старэйшых калег.
Новы начальнік аддзела статыстыкі нарадзіўся ў Смаргоні, з залатым медалём скончыў СШ №2. Яшчэ падчас вучобы Дзмітрыю больш падабаліся дакладныя навукі. Калі ў школе праводзілі псіхалагічныя тэсты на схільнасць да нейкай прафесіі, то ў Жываткевіча выявілі ўменне апрацоўваць і аналіза ваць інфармацыю, знаходзіць у ёй памылкі.

Таму пасля заканчэння сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Дзмітрый Жываткевіч вырашыў стаць эканамістам, паступіў ў Беларускі гандлёваэканамічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў Гомелі. Юнаку было лёгка вучыцца, па вышэйшай матэматыцы ён атрымліваў самыя высокія адзнакі.

статыс 039.jpg

Чатыры гады прабеглі непрыкметна, пасля заканчэння ўніверсітэта Дзмітрыя Жываткевіча адразу ж прызвалі на тэрміновую службу ў армію, трапіў у пагранічныя войскі, вайсковая часць знаходзілася непадалёку ад Гродна. Служба пайшла на карысць. Не дарэмна ж кажуць, што менавіта ў арміі юнакі становяцца мужчынамі.

Пасля вайсковай службы Дзмітрыю Жываткевічу набходна было адпрацоўваць па размеркаванні ў Смаргонскім філіяле Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Калі Дзмітрый працаваў яшчэ ў мясцовай спажыўкааперацыі, яму прапанавалі работу ў статыстыцы. Згадзіўся.

На пасадзе начальніка аддзела статыстыкі Дзмітрый Паўлавіч сутыкнуўся з праблемай, якой ён не меў, працуючы на радавой пасадзе. Напачатку самым няпростым было наладжванне адносін з людзьмі. Маладому кіраўніку ўжо неабходна кантраляваць не сябе, як раней, а іншых работнікаў, шукаць памылкі ў чужых справаздачах, сачыць за своечасовым прадастаўленнем неабходнай інфармацыі з прадпрыемстваў і арганізацый.

Нярэдка Дзмітрыю Жываткевічу прыходзіцца звяртацца да папярэдняга начальніка аддзела статыстыкі Ірэны Данісевіч. Яна адпрацавала ў гэтай установе не адзін дзясятак гадоў, мае багатыя тэарэтычныя веды і практычны вопыт, іншым разам заходзіць на сваё ранейшае месца працы, каб пацікавіцца, як ідуць справы.

Цяпер Дзмітрый Паўлавіч атрымлівае яшчэ адну вышэйшую адукацыю - па юрыспрудэнцыі, паколькі прыходзіцца вельмі многа працаваць з рознымі дакументамі, пастановамі, заканадаўчымі актамі. 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 
Фота аўтара.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений