Калі дзеці размаўляюць па-беларуску

Год малой родины
21.02.2019 10:05
1220
21 лютага па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, і кожнаму з нас трэба яшчэ раз звярнуць свой позірк на павагу і ўшанаванне сваёй роднай мовы.

У Беларусі  ў розных арганізацыях у гэты дзень праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, якія  натхняюць грамадзян да выхавання ў сабе імкнення зберагаць гэты нацыянальны скарб: гаварыць па-беларуску граматна, не цурацца роднай мовы, не абражаць яе, штодзённа ўдасканальваць свае веды ў гэтай галіне, у любых абставінах прытрымлівацца простага сцвярджэння: “Сапраўдны грамадзянін той, хто паважае сваю родную мову!” Менавіта з гэтай прычыны ў дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні” з 18 па 22 лютага праходзіць тыдзень, прысвечаны роднай мове.

Выхаванцы першай малодшай групы (2-3 гады) пачынаюць далучаюцца да роднай мовы праз спецыяльна арганізаваную і нерэгламентаваную дзейнасць. 

IMG_0737.jpg

У другой малодшай групе (3-4 гады) адбылася драматызацыя беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”.

IMG_0710.jpg

У сярэдняй группе (4-5 гадоў) прайшло цікавае мерапрыемства - брэйн-рынг. Негледзячы на цяжкасць заданняў і складанасць фармату гульні, выхаванцы 4-5 гадоў “лузгалі пытанні, як семкі”. Прычына гэтаму: беларускамоўны статус установы, дзе ўся адукацыйная работа арганізавана на беларускай мове. 

IMG_0701.jpg

Выхаванцы пачалі з размінкі: гульня “Скажы па-беларуску” з малюнкамі. Тады мерапрыемства набрала размах – гульні: “Здагадайся, што гэта” (дзецям задаваліся малазнаёмыя словы); “Падбяры рыфму да прапанаванага слова”; “Прадоўжы радок з вядомага беларускамоўнага верша”; “Чаму так называецца?” (адгадвалі значэнне матываванага слова); “Скажы правільна” (ужывалі цяжкія формы знаёмых слоў). Закончылася гульня, як і патрабуе рэгламент гульні, падвядзеннем вынікаў, узнагароджваннем пераможцаў і музычным нумарам: слуханнем аудыязапісу беларускай песні “Родная  мова” (ансамбль “Песняры”).

У старэйшай групе (5-6 гадоў) прайшоў занятак – “Падарожжа ў сялянскую хату” (міні-музей дзіцячага садка). Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй сялянскага быту, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце. 

IMG_0691.jpg

Вялікаю зацікаўленасць у дзяцей выклікала прасніца – драўляная прылада для прадзення воўны, кудзелі. Збаны, гарлачыкі, глякі і міскі не засталіся без увагі дзяцей.

У рознаўзроставай групе інтэграванага выхавання і навучання выхавальнікамі быў праведзены занятак па аплікацыі на тэму “Упрыгожым сукенку беларускім арнаментам. Дзеці даведаліся, што адзенне часцей за ўсё ў нашай краіне вышываюць чорным і чырвоным арнаментам па белым.

IMG_0713.jpg

Праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз падкрэсліваюць: каб лічыцца сапраўдным беларусам, трэба да роднай мовы далучацца з калыскі.

Анастасія МАРШАЛАК, выхавальнік дашкольнай адукацыі  ДУА “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні”.

Фота Сяргея ЮРЭВІЧА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений