Калядная радасць дарослым і дзецям

Духовность
19.01.2019 09:06
156
Штогод падчас калядных святаў выхаванцы прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ЦКРО чакаюць у госці добрых знаёмых са Спаса-Праабражэнскага сабора.

І на гэты раз яны радасна віталі айца Анатоля Рэзановіча і яго памочніц, якія прыйшлі павіншаваць дзетак і ўручыць калядныя падарункі.

Госці нагадалі пра гісторыю і традыцыі свята, паслухалі вершы, падрыхтаваныя маленькімі гаспадарамі, і парадавалі тых цацкамі, кніжкамі і салодкім пачастункам.

Па просьбе работнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання айцец Анатоль прывёз таксама рэчы для гаспадарчых патрэбаў гэтых устаноў.

ЦКРО Сморгонь_7423.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений