Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі!

Духовность
06.01.2018 07:26
962
Віншуем вас з Божым Нараджэннем! Гэта светлае свята сілкуе самыя добрыя пачуцці і намеры, служыць яднанню мільёнаў людзей на аснове агульных духоўных каштоўнасцей і гістарычных традыцый, неад’емнай часткай якіх з’яўляюцца ўзаемная павага і згода, міласэрнасць і клопат аб блізкім.
церковь.jpg

Праваслаўная царква, прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій Беларусі актыўна і стваральна ўдзельнічаюць у жыцці краіны і грамадства, садзейнічаюць годнаму выхаванню падрастаючага пакалення, падтрымцы сям’і, мацярынства і дзяцінства, надаюць вялікую ўвагу захаванню нашай унікальнай культурнай спадчыны, справам асветы і дабрачыннасці.

Гэта светлае і радаснае свята дарагое мільёнам людзей. Яно вяртае нас да вытокаў нашых духоўных традыцый, да ідэалаў любові і міласэрнасці, якія на працягу стагоддзяў служаць яднанню народаў, дапамагаюць выстаяць у часіну цяжкіх выпрабаванняў і цяжкасцей.

Жадаем здароўя, міру і павагі ў сем’ях, простых зямных дабротаў.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений