Грэюць душу згадкі...

Благотворительная акция «Наши дети»
15.01.2019 08:56
34
Вось і скончылася навагодняя мітусня. Жыццё ўвайшло ў ранейшае рэчышча, але выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр” да гэтага часу дзеляцца ўражаннямі ад падарункаў, якія яны атрымалі дзякуючы акцыі “Нашы дзеці”. Яшчэ 10 снежня 2018 года ў Смаргонскім СПЦ прайшло мерапрыемства “Упрыгожым ёлку разам”, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх школ горада Смаргоні. Госці ўпрыгожылі навагоднюю прыгажуню цацкамі, зробленымі сваімі рукамі.

Елка.jpg

На працягу ўсёй акцыі “Нашы дзеці” з віншаваннямі і падарункамі ў прытулак наведаліся прадстаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №13 г. Смаргоні”, дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №6 г. Смаргоні”, дзяржаўнай установы адукацыі “ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад - пачатковая школа”, дзяржаўнай установы адукацыі “ВПК Смаргонскі яслі-сад - пачатковая школа”, дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”, дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”, дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”.

У акцыі ўзялі ўдзел спецыялісты ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”, прадстаўнікі вучэбнага цэнтра ДУА “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”, Смаргонскай пагранічнай групы, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання інвалідаў “Жыццё без межаў”, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў УТЦСОН “Цёплы дом”, работнікі філіяла Смаргонскія малочныя прадукты ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, прадстаўнікі раённай арганізацыі “Беларускі саюз ваенных маракоў”, крамы “5 элемент”, суполкі “Чуткі Смаргоні” сацыяльнай сеткі “УКантакце”, прадстаўнікі групы ананімных алкаголікаў “Азарэнне”, благачынны Смаргонскай акругі протаіерэй Анатоль Разановіч, дырэктар і спецыялісты філіяла 423 ААТ “Беларусбанк”.

Старшыня прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання прадаставіў салодкія падарункі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Смаргонскага СПЦ Наталля Генадзьеўна Мякінік падарыла выхаванцам прытулку рэчы, неабходныя ў побыце. Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, пярвічная прафсаюзная арганізацыя вытворчага ўпраўлення “Смаргоньгаз”, Смаргонская раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру”, установа адукацыі “Смаргонскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй” пералічылі грошы на дабрачынны рахунак  нашай арганізацыі.

А яшчэ выхаванцы пабывалі на канцэрце ва ўстанове адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага”, на галоўнай ёлцы горада, а таксама на канцэрце дзяцей васкрэснай школы.

Святы атрымаліся яркімі, цікавымі і запамінальнымі. Выказваем вялікую ўдзячнасць усім, хто падарыў дзецям радасць, навагодні настрой і веру ў цуды!

Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений