У Заходнім мікрараёне пабудуюць яшчэ два дамы, паркоўку і магазін

Природа и экология
14.06.2019 14:33
1551
У Смаргоні, за двума двухпавярховымі дамамі па вуліцы Камсамольскай, на ўчастку зямлі ў некалькі сотак былі градкі. Сёлета вясной тут ужо ніхто нічога не саджаў. А некалькі дзён таму на месцы агарода з’явілася магутная тэхніка - бульдозер і экскаватар. Неўзабаве ўтварылася будаўнічая пляцоўка.

“Цікава, што тут будзе? Для ўзвядзення вялікага шматпавярховага дома не хопіць месца. Хіба што можна размясціць невялікі катэдж”, - падумаў я і вырашыў звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Там патлумачылі, што на месцы, дзе цяпер працуе землярыйная тэхніка, будзе пабудавана паркоўка для аўтамабіляў жыхароў шматпавярховага дома, які ўзведзены з паўднёвага боку стадыёна, паколькі каля самой “панэлькі” для гэтага няма месца, зроблены толькі праезд. А яшчэ крыху воддаль праектам прадугледжана будаўніцтва чатырох дзвюхкватэрных домікаў.

На гэтым не скончыцца будаўніцтва ў раёне вуліцы Камсамольскай. Паблізу здадзеных у эксплуатацыю двух 9-павярховых дамоў плануецца ўзвесці яшчэ два, якія будуць нагадваць вялікія літары “Г”. Адзін з іх – насупраць магазіна “Ліст”, другі – насупраць лясгаса. Паміж гэтымідамамі прадугледжаны магазін. Жыхарам прыватных дамоў, якія падлягаюць зносу, прадастаўлены кватэры.

Шматпавярховая забудова на пачатку вуліцы Камсамольскай была запланавана для таго, каб цэнтральная частка Смаргоні з заходняга боку мела больш гарадскі выгляд, было менш прыватных дамоў з хлявамі.

IMG_5925.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений