У Смаргоні студэнцкі атрад добраўпарадкоўвае прыдамавыя тэрыторыі

Природа и экология
13.06.2019 12:04
260
У Смаргоні па ініцыятыве раённага камітэта БРСМ быў створаны студэнцкі атрад імя Берандзея, у скад якога ўвайшлі вучні 9-10 класаў  школ горада.
Студатрад замацаваны за ЖРЭСам, выконвае работы па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый.

Школьнікі працуюць з 10 чэрвеня. За гэты час яны навялі парадак каля дамоў па вуліцы Савецкай, перайшлі на Кутузава, прыбіралі дваровую тэрыторыю каля шматпавярховых дамоў, якія знаходзяцца непадалёку ад гісторыка-краязнаўчага музея.

IMG_6453.JPG

Як адзначыла старшая групы юных работнікаў Святлана Страковіч, якая працуе настаўнікам фізвыхавання ў СШ №2, акрамя вучняў гэтай школы добраўпарадкоўваннем у двары па вул. Кутузава займаліся старшакласнікі з гімназіі і СШ №1. Работа платная. Заданне дае майстар ЖЭСа.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений