233 унікальныя прадметы прадстаўлены на выставе ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Выставки
03.12.2018 14:38
401
У мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя выставы “Выратаваныя скарбы”. Над гэтым праектам супрацоўнікі музея працавалі месяц. 233 унікальныя прадметы ўдалося захаваць дзякуючы прадстаўнікам пагранічнай і мытнай службаў, якія не дазволілі вывезці гэтыя гістарычныя каштоўнасці за межы нашай краіны.

1543829025621_309.jpg

Большую частку прадметаў складаюць іконы, датаваныя канцом 19-га – пачаткам 20-га стагоддзяў. Гэта ўнікальныя прадметы, якія валодаюць гаючай сілай, дапамагаюць лю­дзям пазбаўляцца ад розных непрыемнасцей у жыцці.

Настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма айцец Анатоль расказаў удзельнікам выставы, сярод якіх былі і вучні СШ №1, аб ролі іконаў у жыцці сучаснага чалавека.

“Добра, што іконы знаходзяцца не ў тайніках, а на выстаўцы, - адзначыў ён. - Але было б лепш убачыць іх усё ж у храме”.

Школьнікі даведаліся аб тым, што ў Слоніме ёсць іканапіснае вучылішча, дзе ву­чаць дзяцей іканапісу. Практыку яны праходзяць у старшых іканапісцаў.

Ёсць нерукатворныя вобразы. Нямала ў Беларусі і цудатворных ікон Божай маці. Адна з такіх святыняў знаходзіцца ў Жыровічах Слонімскага раёна. Ікона велічынёю з 5-капеечную манету, але тым не менш яна валодае цудадзейнай сілай.

У вёсцы Сукневічы нашага раёна ў храме захоўваецца жыватворная ікона Сукневіцкай Божай маці. Яна адносіцца да святыняў крокавай даступнасці, бо ад Смаргоні да Сукневіч 5 кіламетраў. Але людзі чамусьці ў пошуках збавення ад рознай немачы едуць некуды далёка, дзе ў храмах захоўваюцца жыватворныя іконы, хаця прасцей наведацца ў прыгарадныя Сукневічы, памаліцца і папрасіць дапамогі ў Сукневіцкай Божай маці.

Айцец Анатоль прывёў канкрэтныя прыклады дапамогі цудатворных іконаў людзям.

Жыхарка Гродна, якая прыехала ў Сукневічы, зайшла ў царкву на мыліцах, бо вельмі балелі ногі, памалілася, а выйшла з памяшкання на двор ужо без дапаможных прыстасаванняў, на ўласных нагах.

У другой жанчыны была апошняя стадыя раку. Дактары адправілі яе дамоў паміраць. Здавалася б, усё, але нейкая надзея яшчэ тлела ў душы хворай, і яна паехала ў Жыровічы. У храме памалілася, акунулася ў асвечаны вадаём, потым зноў памалілася раніцай, прычасцілася, паспавядалася, акунулася ў ваду. Ужо дома высветлілася, што знікла злаякасная пухліна.

“І такіх цудатварэнняў вельмі шмат, - сказаў айцец Анатоль. - Трэба толькі верыць і спадзявацца, што Бог вас не пакіне, вы атрымаеце тое, што просіце”.

Экскурсію па выставе іконаў, манет і ўзнагародаў мінулых часоў правёў галоўны захавальнік фондаў гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік. Ён цікава і падрабязна расказаў пра кожны экспанат, які з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю.

1543829032055_307.jpg

1543829017301_311.jpg

1543829021513_310.jpg

1543829009498_312.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений