“Знаёмцеся - беларускі лён” - у музеі ліцэя адкрылася выстава

Выставки
05.12.2017 14:16

4 снежня ў  гісторыка-краязнаўчым музеі Смаргонскага прафесійнага ліцэя пачала працаваць выстава “Знаёмцеся - беларускі лен”.

лицей2.jpg

У якасці экспанатаў - сувеніры ручной працы з ільну Аршанскага камбіната. У час адкрыцця выставы прысутнічала  аўтар і выканаўца сувеніраў Канаплева Людміла, член гільдзіі майстроў і рамеснікаў Рэспублікі Беларусь. Яна паведала навучэнцам ліцэя пра цудоўныя якасці беларускага ільну, прадэманстравала ўзоры тканіны Аршанскага камбіната і рэчы, якія можна ствараць, каб упрыгожыць свой быт. Таксама Людміла Мікалаеўна расказала  аб працы рамесніка, адзначыла яго ролю ў захоўванні нацыянальных традыцый  і адначасова як пра магчымасць мець матэрыяльны прыбытак для сям’і. Навучэнцам ліцэя спадабалася сустрэча і размова з майстрам Канаплевай Л. М.  “Мы даведаліся шмат цікавага і карыснага для свайго жыцця”, - так сказалі  ліцэйскія дзяўчаты.

Выстава прадоўжыць  сваю работу да 22 снежня.

лицей.jpg

Ніна МІСЬКЕВІЧ, кіраўнік музея, выкладчык гісторыі.

 





Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений