Уласны рэпартаж: Музей-сядзіба М. К. Агінскага – лаўрэат Прэзідэнцкай прэміі

Культура
11.01.2017 12:00
10 студзеня адбылася традыцыйная цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”. Аляксандр ЛУКАШЭНКА і Патрыяршы Экзарх усяя Беларусі мітрапаліт Павел ўручылі прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы Рэспублікі.

premiya_prezident_smorgon_5_3.jpg

Дыпломам лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ўзнагароджаны калектыў дзяржаўнай гістарычна-культурнай установы “Музей-сядзіба М. К. Агінскага”. Ганаровую і заслужаную ўзнагароду з рук Прэзідэнта на сцэне Палаца Рэспублікі атрымалі дырэктар музейнай установы Людміла ГРАДЗІЦКАЯ і старшы навуковы супрацоўнік Васіль ГРЫБАНАЎ. 

Спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва заснаваны ў 1998 годзе. Яны прысуджаюцца штогод за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога мастацтва, архітэктуры, дызайну, кінавідэамастацтва, літаратуры, журналістыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, крытыкі і мастацтвазнаўства, а таксама народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне.

premiya_prezident_smorgon_5_2.jpg

premiya_prezident_smorgon_5_1.jpg

premiya_prezident_smorgon_4.jpg

premiya_prezident_smorgon_6.jpg

premiya_prezident_smorgon_2.jpg

premiya_prezident_smorgon_14.jpg

premiya_prezident_smorgon_8.jpg

premiya_prezident_smorgon_6.jpg

premiya_prezident_smorgon_9.jpg

premiya_prezident_smorgon_3.jpg

premiya_prezident_smorgon_1.jpg

premiya_prezident_smorgon_10.jpg

президент 143.jpg

premiya_prezident_smorgon_13.jpg

premiya_prezident_smorgon_16.jpg

premiya_prezident_smorgon_7.jpg


Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений