Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіў у Залессі

Культура
13.09.2019 11:36
462
12 верасня Залессе наведаў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга. Нагода важкая – 254-я гадавіна з дня нараджэння знакамітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. К. Агінскага. Да гэтага і прымеркавана было VI Свята камернай музыкі “Вяртанне Паўночных Афін”.

Заслужаны калектыў выступіў перад гледачамі з двума канцэртамі. Адзін з іх прайшоў у зале музея-сядзібы М. К. Агінскага, другі – у дворыку гэтай пабудовы. Музыканты выканалі творы кампазітара, у тым ліку сусветна вядомы яго паланэз “Развітанне з Радзімай”, які прыхільнікі музыкі заўсёды слухаюць стоячы.

“З кожным годам, калі вы прыязджаеце ў Залессе, - сказала дырэктар музея-сядзібы М. К. Агінскага Людміла Градзіцкая, звяртаючыся да кіраўніка аркестра Міхаіла Фінберга, -  на канцэрт прыходзіць усё больш людзей. Сёння нам прыйшлося нават дадаткова паставіць крэслы”.  Яна падзякавала калектыву за цудоўнае выкананне музычных твораў і ўручыла маэстру букет кветак, адзначыўшы, што яны - з мясціны аўтара знакамітага паланэза.

IMG_2783.JPG

IMG_2786.JPG

IMG_2819.JPG

IMG_2790.JPG

IMG_2872.JPG

IMG_2856.JPG

IMG_2889.JPG

IMG_2912.JPG

IMG_2935.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений