У свята Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме з’явіўся свой талісман

 

У свята Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме з’явіўся свой талісман

Культура
11.08.2019
1756
Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ХХVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме зацвердзіў талісман свята.

Мясцовае выданне "Слонімскі веснік" паведамляе, што ім стала ільвяня. 

Таксама агульны слоган рэспубліканскага мерапрыемства будзе гучаць як “ЛІТАРАльна наша свята”. Дарэчы, слова “ЛІТАРА” ўвойдзе ў склад назвы шматлікіх тэматычных пляцовак урачыстасці: “ЛІТАРАльна наша мова”, “ЛІТАРАльна нашы песні”, “ЛІТАРАльна наша мастацтва” і г.д.