Багатыя “Скарбы Гродзеншчыны”

 

Багатыя “Скарбы Гродзеншчыны”

Культура
31.07.2019
2957
Дакрануцца да культуры нашых продкаў, паслухаць лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні, акунуцца ў жыццё і быт беларускага народу – усё гэта можна было на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. Адбыўся фэст у мінулую суботу ў Свіслачы.

У межах фестывалю праходзіў конкурс фальклорнага мастацтва “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”. Дыплом лаўрэата I ступені быў удастоены ўзорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” са школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. Дыплом лаўрэата II ступені атрымаў узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з  Жодзішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы.

“Смаргонскі раён на фестывалі прадставілі таксама супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў, а таксама народныя майстры Рэспублікі Беларусь Людміла і Аляксандр Мускія, - зазначае Тамара Сяменчанка, загадчык аддзела метадычнай работы РЦК”. - Са сваімі стравамі нацыянальнай беларускай кухні прыехалі ў Свіслач культработнікі Лылойцінскага Дома культуры. Падчас фестывалю прайшоў і абласны конкурс традыцыйных рэгіянальных касцюмаў “Скарбніца моды Панямоння”. Касцюмы, якія адлюстроўваюць асаблівасці рэгіянальнага строя Смаргонскага раёна, прадэманстравалі работнікі раённага Дома рамёстваў”.

IMG_0002.JPG

IMG_0042.JPG

IMG_0071.JPG

IMG_0080.JPG

IMG_0083.JPG

IMG_0094.JPG

IMG_0101.JPG

IMG_0125.JPG

IMG_0133.JPG

IMG_9981.JPG

IMG_9984.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва школы мастацтваў.

Статьи по теме: