Батл дудароў, экскурсія па музеі і майстар-класы па лінаграфіі - 29 чэрвеня ў Кушлянах ладзяць фэст

Культура
25.06.2019 08:35
629
Свята арганізавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літатратуры, Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, Смаргонскай пагранічнай групы.

На свяце Вас чакае: займальна-таямнічы квэст “Як праўду шукаюць”; забаўляльныя заняткі для дзяцей і дарослых “Фэсцік: Гулянне ў народным стылі”; майстар-класы па лінаграфіі, беларускіх танцах, па вырабе выцінанак і лялек; пляц Паветранага Змея; паказальныя спаборніцтвы дудароў Беларусі “Дударскі батл”; выступленні фальклорных калектываў Смаргонскага раёна і музычных гуртоў з Мінска; экскурсія па музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ад захавальніка сядзібы спадара Алеся Жамойціна; рамесніцкія рады; палявая кухня.

Кушляны.jpg

tmlOBUMnWyg.jpg

a01XqNZzWWc.jpg

Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем краязнаўцы Валянціны Кароткінай. Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне (арыенцір – таблічка “Кушлянскі фэст”).

Кантактныя тэлефоны: 8(017) 334-56-21, +37529 702 20 54.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений