“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку адбудуцца 15 чэрвеня

Культура
12.06.2019 14:46
281
15 чэрвеня з 10.00 да 18.00 у “Замкавым комплексе “Мір” (Гродзенская вобл., Карэліцкі раён, г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2) адбудецца свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”.

У праграме: выставы-продажы навінак кніжнай прадукцыі вядучых выдавецтваў краіны; сустрэчы і аўтограф-сесіі з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі Беларусі, Расіі, Украіны; прэзентацыі выданняў для дзяцей; выстава самаробных кніг і лялек-герояў кніг, зробленых рукамі жыхароў Гродзенскай вобласці; выстаўка “Вялікае Кніжнае Люстэрка”. Уваход вольны.



Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений