Падведзены вынікі фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”

Культура
25.05.2019 20:57
1215
На працягу фестывалю-кірмашу праходзілі конкурсы дэгустацыі абаранак і абараначных вырабаў, а таксама конкурс на лепшы выставачны павільён. Удзел прынялі вытворцы з розных куткоў Беларусі. Падчас падвядзення вынікаў конкурсаў сталі вядомыя пераможцы.
У намінацыі “Баранкі” першае месца заняло ААТ “Віцебскхлебпром”, у намінацыі “Бублікі” – прадпрыемства “Танак” (Смаргонь), у намінацыі “Сушкі” пераможцам стаў Баранавіцкі хлебазавод. У конкурсе на лепшы выставачны павільён першае месца было прысуджана Смаргонскаму хлебазаводу. Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам уручыў старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык.



IMG_6559.JPG

IMG_6555.JPG

IMG_6526.JPG

IMG_6534.JPG

Урачыстасць у амфітэатры прадоўжылі выступленні творчых калектываў з Мінску. Яркія песенныя і танцавальныя нумары гледачам падарылі шоў-балет “Феерыя” і поп-фолк група “Лялькі карпарэйшн”. 

IMG_6593.JPG

IMG_6618.JPG

IMG_6632.JPG

IMG_6649.JPG

IMG_6638.JPG

IMG_6527.JPG

IMG_6579.JPG

IMG_6656.JPG

IMG_6667.JPG

IMG_6681.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ. 
Фота аўтара.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений