Зямля, дзе пачаўся твой лёс

Культура
17.05.2019 08:13
274
15 мая на час сямейнага адпачынку пад назвай “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прысвечанага да Дня сям’і і Году малой радзімы, былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, пажылыя чытачы бібліятэкі і ўсе жадаючыя.

На працягу мерапрыемства гучалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю. Удзельнікі  гуртка “Асель” РЦК радавалі прысутных сваімі танцамі. Заключным акордам сустрэчы  стала інтэрактыўная гульня “Семья вместе – душа на месте”. Па выніках гульні лепшыя ўдзельнікі атрымалі салодкія гасцінцы. Свята завяршылася кубачкам духмянай гарбаты.

DSCN2332.JPG

Ірына ВІСЦЯЖ, загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №3”.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений