Выстава мастака Алега Драбышэўскага “Прыгажосць…” будзе працаваць да 27 снежня

Культура
17.12.2015 09:54
1625
“У наш час, тэхнізаваны і хуткі, гэтыя вельмі цёплыя карціны даюць задавальненне, напаўняюць энергіяй, прыгадваюць мінулае. Кляшчонак Т. І.”.
“Получили необыкновенное удовольствие от выставки. Особенно впечатлила объёмная манера живописи и солнечное настроение, что просматривается буквально в каждой картине. Работники Сморгонской районной библиотечной системы».
«Паважаны Алег Аляксандравіч! Пішуць Вам навучэнцы і настаўнікі Гудагайскай...
“У наш час, тэхнізаваны і хуткі, гэтыя вельмі цёплыя карціны даюць задавальненне, напаўняюць энергіяй, прыгадваюць мінулае. Кляшчонак Т. І.”.Партрэт03б
“Получили необыкновенное удовольствие от выставки. Особенно впечатлила объёмная манера живописи и солнечное настроение, что просматривается буквально в каждой картине. Работники Сморгонской районной библиотечной системы».
«Паважаны Алег Аляксандравіч! Пішуць Вам навучэнцы і настаўнікі Гудагайскай СШ ад імя ўсіх землякоў-гудагайцаў. Шчыра дзякуем за тыя хвіліны ўзнёсласці духу, якія дораць Вашы карціны…
Прыехалі мы людзьмі з аднымі поглядамі на рэчаіснасць, ад’язджаем – узнёслымі, перапоўненымі высокімі пачуццямі да Радзімы, да роднага Гудагаю, Беларусі!”
“Вялікі Вам дзякуй за Вашы работы, за Ваша такое насычанае жыццё… Прыязджайце яшчэ да нас, будзем заўжды рады Вас сустракаць. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. І. Рамановіч”.
Гэта толькі некаторыя запісы, якія пакінулі наведвальнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея пасля таго, як пазнаёміліся з выставай мастака Алега Драбышэўскага “Прыгажосць…”.
Газета пісала пра яе адкрыццё і пра тое, што выстава прысвечана 250-годдзю М. К. Агінскага. На палотнах мастака яго родная Астравеччына (Алег Аляксандравіч нарадзіўся ў Гудагаі), малая радзіма яго бацькоў – Віцебшчына і Магілёўшчына, іншыя месцы Беларусі, дзе бываў мастак і якія выклікалі асаблівыя пачуцці…
Ёсць на работах творцы і Смаргоншчына. Пакуль у творчым багажы мастака (і яны ёсць на выставе ў Смаргоні) толькі два палатны, прысвечаныя нашаму краю. Карціна “Завадзь” (выява мясціны каля вёскі Белая) мае каля 30 варыянтаў, якія, як заўважыў Алег Драбышэўскі, разышліся па ўсяму свету.
Да 250-годдзя М. К. Агінскага Алег Аляксандравіч напісаў кар-ціну “Паўночныя Афіны”. Яна была адзначана на рэспубліканскай выставе “Паланэз” у Палацы мастацтваў. Гэту работу мастак падарыў смаргонскаму музею.
Галоўныя рысы творчасці Алега Драбышэўскага – непасрэднасць успрымання прыроды, лірызм і тонкасць увасаблення яе прыгажосці. Жывапісец удала спалучае два напрамкі рэалістычнага мастацтва – класічны і сучасны. Яго творам уласціва арыгінальнасць тэхнікі – “аксамітнасць”, элементы імпрэсіянізму, рамантычны настрой.
Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін адзначыў, што пейзажы мастака – гэта абагулены вобраз Радзімы. “Творчасць Алега Драбышэўскага прасякнута аптымізмам, святлом, сонечнасцю, празрыстасцю, цеплынёй. І колеры ў яго нясуць дабро і супакаенне, што вельмі важна ў наш крызісна-дыскамфортны час. І колеры-фарбы мастак пераважна бярэ з канкрэтных мясцін – сваёй малой радзімы Астравеччыны, агульнай для нас абодвух. І таму гэта – увасабленне патрыятычных пачуццяў”, – падкрэсліў вядомы беларускі вучоны, прафесар Адам Мальдзіс.
Вы яшчэ не былі на выставе Алега Драбышэўскага? Пакуль у вас ёсць магчымасць яе наведаць. Працаваць яна будзе да 27 снежня.Выст_зал_Сморг_01 Выст_зал_Сморг_03 На_выст_Смарг_05_12_15

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений