Кантраснасць - іх адметная рыса

Культура
20.11.2015 10:31
1003
Гучаць скрыпкі і віяланчэль, да іх далучаюцца фартэпіяна і флейта – і слухачы акунаюцца ў атмасферу заварожанасці і неапісальнага захаплення.
Струнны ансамбль «Канстрасты» быў створаны ў 1983 годзе. На працягу вось ужо 32 гадоў кіраўніком яго з’яўляецца Святлана Коваль, таленавіты выканаўца, педагог школы мастацтваў. З гадамі склад калектыву мяняўся, нязменнай была...
Гучаць скрыпкі і віяланчэль, да іх далучаюцца фартэпіяна і флейта – і слухачы акунаюцца ў атмасферу заварожанасці і неапісальнага захаплення.
Струнны ансамбль «Канстрасты» быў створаны ў 1983 годзе. На працягу вось ужо 32 гадоў кіраўніком яго з’яўляецца Святлана Коваль, таленавіты выканаўца, педагог школы мастацтваў. З гадамі склад калектыву мяняўся, нязменнай была адна акалічнасць: усе, хто граў у “Кантрастах”, - людзі апантаныя музыкай, улюбёныя ў свой інструмент, віртуозы.контрасты

Назва калектыву гаворыць сама за сябе. “Кантрасты” не былі б кантраснымі, калі б гралі толькі класіку. Рэпертуар ансамбля разнастайны: уключае класічныя творы розных эпох, эстрадныя і народныя, музыка з мюзіклаў і кінафільмаў у арыгінальнай апрацоўцы. “Кантрасты” ў пастаянным пошуку цікавага музычнага рэпертуару і аранжыроўкі выконваемых твораў.
Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і абласных святочных мерапрыемстваў, раённых і гарадскіх канцэртаў.
Дзесяць гадоў таму ансамбль атрымаў званне “народны”. З гэтай нагоды 28 лістапада калектыў дасць сольны канцэрт у раённым Цэнтры культуры – цудоўны падарунак для аматараў жывой музыкі.
Добры энергетычны зарад і бадзёры пасыл – гарантаваны. Падчас падобных імпрэзаў удзельніцы калектыву ў сваё “жаночае царства” “дапускаюць” мужчын. На гэты раз у канцэрце прымуць удзел трубач Валерый Дзыгун, трамбаніст Павел Міхайлоўскі, саксафаніст Ілья Дубавіцкі, кантрабасіст Цеймур Пагасян, акардэаніст Чэслаў Жых, ударнік Дзмітрый Грынь, вакаліст Дзяніс Дзямідаў. Мужчыны яшчэ больш “падкантрасцяць” выступленні прыгожых, таленавітых струнніц.

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.
Фота з архіва школы мастацтваў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений